Арганізацыйна-дзейнасныя гульні (АДГ)

Адмысловая форма арганізацыі мыслення і дзейнасці, якая практыкуецца паслядоўнікамі сістэмна-мыследзенаснага падыходу для вырашэння “нявырашальных” праблем грамадства. Гэты метад і форма выкарыстоўваецца ў Лятучым Універсітэце для канцэнтраванай працы над праблемамі арганізацыі ўніверсітэта.

  • АДГ  «Распрацоўка праграмы і стратэгіі стварэння Ўніверсітэта ў сучаснай Беларусі»,17 -21 мая 2010 года, Марыяшпрынг, Германія. Гульня стала запускам  арганізацыі дзейнасці Лятучага ўніверсітэта. У ёй былі усвядомлены і прайграныя асноўныя праблемныя месцы стварэння універсітэта ў Беларусі, уключаючы ўстаноўкі на аўтаномію Ўніверсітэта, магчымасць мега-машыннай арганізацыі мыслення і ролю Ўніверсітэта ў фармаванні беларускай нацыі. Матэрыялы гульні: http://fly-uni.org/odi-razrabotka-programmy-i-strategii-sozdaniya-universiteta-v-sovremennoj-belarusi-17-21-maya-2010g 
  • АДГ «Лятучы ўніверсітэт у Беларусі: кіраванне развіццём». 17-22 студзеня 2012 года, Марыяшпрынг, Германія. Гэта гульня стала чарговым этапам разгортвання праграмы «Лятучы ўніверсітэт». У ёй былі асэнсаваны актуальны стан праграмы, і, найперш, праблемы кіравання ўніверсітэтам, прайграныя  хады і планы наступных этапаў развіцця. Гульня паспрыяла першым крокам па стварэнню «Рады» Лятучага ўніверсітэта. Матэрыялы з гульні: http://fly-uni.org/odi-letuchij-universitet-v-belarusi-upravlenie-razvitiem-17-22-yanvarya-2012
  • Праектная сесія «Канцэпцыя адукацыі ў Лятучым універсітэце”. 12-14 красавіка 2013, Беларусь. Галоўнай мэтай гэтай падзеі было абмеркаванне і пошук пагаднення аб тым, што павінна быць зместам адукацыі і як трэба арганізаваць нашу дзейнасць і жыццё, каб гэты змест аформіўся і стаўся адметнай рысай Лятучага ўніверсітэта. Па выніках мы  атрымалі уяўленні пра месца адукацыі ў агульнай структуры і працэсах Лятучага ўніверсітэта, уяўленні пра змест адукацыі — тое, што перадаецца ў адукацыйнай дзейнасці і застаецца пасля яе, уяўленні пра арганізацыю адукацыйнай дзейнасці ў Лятучым універсітэце. З матэрыяламі сесіі можна азнаёміцца тут.
  • Праектная сесія "Дарожная мапа развіцця Лятучага ўніверсітэта. Магчымасці супольнага кіравання"2014. Пабудаваўшы падмуркі для развіцця Лятучага ўніверсітэта, мы стаім перад выклікам: здолее супольнасць узяць на сябе адказнасць за далейшае развіццё ці будучыня Лятучага ўніверсітэта будзе вырашацца вузкім колам людзей? Досвед ЕГУ няўмольна даказвае, што супольнасць можа і спазніцца, страціўшы магчымасці  вызначаць  шляхі развіцця  ініцыятывы. З матэрыяламі сесіі можна азнаёміцца тут.  
  • Праектная сесія “Адукацыя і Універсітэт: ад акадэмічнай да ўніверсітэцкай супольнасці”(22-224 траўня 2015). Цягам гэтага года мы звярталіся да праблем зместу ўніверсітэцкай адукацыі і зменаў у дзейнасці Лятучага. Адным з падставовых момантаў для гэтых абмеркаванняў сталі пытанні пра стасункі паміж выкладчыкамі і слухачамі, пра змест адукацыі і неабходныя формы яго арганізацыі ў нашым універсітэце. Што ўнікальнага прапануе Лятучы? Чым адрозніваецца, ці павінен адрознівацца змест і працэс адукацыі ў нас ад іншых ініцыятываў і інстытуцый?З матэрыяламі сесіі можна пазнаёміцца тут.