Call for papers: “Палітычная сфера” №20

Апублікавана: 28.02.2013

PSf-MC

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Цэнтр Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага

  Серыя: міжнародныя адносіны   

 Двухбаковыя стасункі  # 20 (1) 2013

Тэрмін прадстаўлення матэрыялаў:

15 красавіка 2013 года

Планаваны час выхаду: ліпень 2013

“Палітычная сфера” – вядучае спецыялізаванае выданне па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Усе артыкулы часопіса праходзяць ананімнае акадэмічнае рэцэнзаванне. Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі, з’яўляюцца крытэрыямі для публікацыі. Выданне ўключанае ў шэраг міжнародных баз навуковых публікацый, у прыватнасці Central and Eastern European On-line Library, а таксама рэферуецца ў International Political Science Association (IPSAAbstracts.

 

Часопіс выдаецца з  2001 года.

Асноўная тэма нумару – двухбаковыя стасункі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Нумар прысвечаны разгляду стану і асноўных тэндэнцый у дачыненнях паміж краінамі рэгіёну з асаблівым фокусам на Беларусі. Таксама плануецца разгляд уплыву на развіццё рэгіёна еўрапейскай інтэграцыі, расійскай стратэгіі знешняй палітыкі, а таксама перспектывы росту азіяцкага эканамічнага і палітычнага фактару.

 Праблематыка нумару: 

- Уплыў эканамічнага крызіса на дачыненні паміж дзяржавамі рэгіёну Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

- Еўрапейскі, расійскі і азіяцкі фактар у развіцці рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы

- Супрацоўніцтва і канфлікты ў рэгіёне, інтэграцыйныя праекты.

- Беларусь у двухбаковых стасунках.

- Беларуская знешняя палітыка: еўрапейскія, еўразійскія і азіяцкія ўплывы.

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускайрускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскаймовах.

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

 

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкула, ні як частка манаграфіі.

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.

 Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, тут:http://journal.palityka.org/wp-content/uploads/2010/12/bel1.pdf

Матэрыялы для друку ў №20 прымаюцца да 15 красавіка 2013 года.

Кантактны адрас е-mail: info@palityka.org

Call_for_papers_#20_be

Call_for_papers_#20_en

Share: