Даследчыя накірункі Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Апублікавана: 4.04.2013

ICBS-Logo

Вызначаныя даследчыя накірункі (тэмы), па якіх можна будзе падаць заяўку на ўдзел у  III  Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 11 – 13 кастрычніка 2013 года ў Коўна (Літва).

Эканоміка

  1. Эканоміка Беларусі: выклікі і праблемы трансфармацыі
  2. Эканоміка Беларусі: “свой шлях” ці паўтарэнне чужога досведу?

 Сацыяльныя навукі і філасофія

  1. Сучасная  сацыяльнасць: новыя з’явы, працэсы, структуры
  2. Гендэрныя “правілы” ў Беларусі: канструяванне нарматыўнасці і практыкі сацыяльнага выключэння
  3. “Новыя медыя”: інфармацыйны ландшафт і сацыяльныя практыкі
  4. Філасофскія дыскурсы і сацыяльны кантэкст: постсавецкая перспектыва
  5. Беларусы як меншасць і дыяспара

Адукацыя і навука

  1. Вышэйшая і сярэдняя адукацыя ў Беларусі: стан, праблемы перспектывы
  2. Навука і інавацыі ў Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропе: стан, праблемы, перспектывы

Палітыка і міжнародныя адносіны

  1. Беларусь у міжнародных адносінах
  2. Еўразійская інтэграцыя: перспектывы і выклікі
  3. Палітычныя інстытуты Беларусі, Цэнтральна-Ўсходняй і Паўночнай Еўропы: параўнальная перспектыва
  4. Эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва дзяржаў Цэнтральна-Ўсходняй і Паўночнай Еўропы
  5. Рэформа дзяржаўнага кіравання як умова павышэння якасці дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі

Гісторыя

  1. “Літва” і “Русь”: коды палітыкі, этнічнасці і канфесійнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім XIII—XVII стст.
  2. Заканадаўства і прававая сістэма Вялікага Княства Літоўскага: тэндэнцыі, уплывы і асаблівасці
  3. Гісторыя Беларусі ХІХ стагоддзя
  4. Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя
  5. Гісторыя горада ў Цэнтральна-Усходняй і Паўночнай Еўропе
  6. Другая сусветная вайна ў Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропе: гісторыя, памяць і рэпрэзентацыя
  7. Беларусы ў краінах Балтыі
  8. Яўрэі Беларусі: жыццядзейнасць і ўзаемадзеянне з беларусамі

Даследаванне рэлігіі і бібліі

  1. Рэлігіі-мігранты: фармаванне новых традыцый
  2. Хрысціянства на землях Полаччыны: даследаванне і канцэптуалізацыя духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны
  3. Беларуская Біблія: праблемы і перспектывы навуковага перакладу

Культура і мастацтва

  1. Традыцыйная культура Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы: эвалюцыя, трансфармацыя і перспектывы
  2. Літаратура як форма рэфлексіі нацыі
  3. Кінамастацтва і кінаіндустрыя Беларусі: алгарытм развіцця і трансфармацыі
  4. Сучасная беларуская культура і мастацтва ў нацыянальным і рэгіянальным кантэксце
  5. Культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага як ключавы фактар на шляху развіцця міжкультурнага дыялогу і еўрапейскай ідэнтычнасці
  6. Ахова і аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны

Псіхалогія і псіхааналіз

  1. Псіхалогія і псіхааналіз у Беларусі: стан, праблемы і перспектывы

Нагадваем, што Канцэпцыя Кангрэса-2013 гучыць як «Беларусь. Паўночнае вымярэнне». Асаблівая ўвага будзе нададзена пашырэнню акадэмічнага супрацоўніцтва беларускіх даследчыкаў з краінамі Балтыйскага і Скандынаўскага рэгіёнаў, а таксама «паглыбленню рэгіянальных і параўнальных даследаванняў Беларусі і рэгіёна Балтыйскага мора ў шырокім яго разуменні».

Share: