Навiны

Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава

Музыкі розных пакаленняў выканаюць песні на вершы беларускага паэта, які сёлета заўчасна пайшоў у іншы свет. У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ракавец  з IQ48, гурты MorkvoЦвет і Harotnica. Вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава пройдзе 15 сакавіка ў мінскім клубе «Брюгге» . Тыя, хто любіў і шанаваў паэта, адмыслова […]

Развітанне з Міхалам Анемпадыставым

Сёння, 24 студзеня, раптоўна пайшоў з жыцця наш Сябра, Калега, Настаўнік Міхал Анемпадыстаў. Беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык, інтэлектуал і грамадзянін. Немагчыма вымераць цяжар гэтай страты для кожнага з нас, для беларускай культуры і інтэлектуальнай прасторы. Шчырыя спачуванні блізкім і сябрам сп. Міхала, светлая памяць аднаму з самых творчых і выбітных нашах сябраў, увасабленню стылю […]

Прэзентацыя кнігі “Мазаіка жыцця” Аляксандра Тамковіча

Аляксандр Тамковіч і Міжнародны Прэс-клуб запрашаюць на прэзентацыю кнігі  “Мазаіка жыцця”. На  яе старонках пра свой жыццёвы шлях расказваюць: Святлана Алексіевіч, Алена Анісім, Алесь Аркуш, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Сяргей Вераціла, Наталля Гардзіенка, Адам Глобус, Таццяна Грыневіч, Генадзь Драздоў, Ірына Дубянецкая , Максім Жбанкоў, Кася Камоцкая, Алесь Камоцкі, Іван Кірчук, Артур Клінаў, Андрэй  Кудзіненка , […]

З маланкаю ў сэрцы: вечар у гонар Алеся Разанава

15 снежня ў 19.00 у кнігарні Логвінаў (Незалежнасці 37а) адбудзецца творчы вечар у гонар 70-годдзя выбітнага паэта Алеся Разанава. У праграме: прэзентацыя апошняй кнігі Алеся Разанава “Невядомая велічыня”; выступ пісьменнікаў, паэтаў, філосафаў. Сярод удзельнікаў, акрамя аўтара: Валянцін Акудовіч, Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Галіна Дубянецкая, Ігар Кулікоў, Андрэй Хадановіч, Таццяна Шчытцова. Уваход – вольны! Сачыце за […]