Панэльная дыскусія “Савецкая адукацыя была добрая?”

16 красавіка 2018

Цэнтр новых ідэй запрашае на панэльную дыскусію “Савецкая адукацыя была моцная? Чаму нам неабходна перастаць чапляцца за старыя падыходы і пераасэнсаваць стаўленне да вышэйшай адукацыі”.

Дыскусія адбудзецца 24 красавіка у Культ.цэнтры “Корпус”. Пачатак а 19й. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!).

Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай ідэяў, якія засталіся нам у спадчыну ад Савецкага саюзу ці традыцыйнага грамадства. 

У Беларусі гэтыя  ідэі працягваюць жыць і квітнець. Калі ж мы хочам, каб эканоміка развівалася, а грамадства рабілася заможнейшым, нам трэба ачысціць сваё мысленне.

Цэнтр новых ідэй пачынае спецпраект “Зомбі ідэі”, дзе цягам чатырох сустрэч будуць прэпаравацца і аналізавацца меркаванні, якія ён лічыць “шкоднымі”.

Першая дыскусія – пра савецкую адукацыю. Чым яна своеасаблівая? Беларуская адукацыя – яна савецкая ці не? Што трэба рабіць з беларускай вышэйшай школай, каб яна адпавядала патрабаванням XXI стагоддзя? Ці ёсць надзея ўвогуле ажывіць беларускія ВНУ? І, нарэшце, ці робіцца для гэтага нешта сёння?

Удзельнікі дыскусіі:

– Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, адзін з заснавальнікаў Лятучага універсітэту;
– Уладзімір Дунаеў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, адзін з заснавальнікаў і першы прарэктар ЕГУ (1992-2008), сябра Грамадскага Балонскага Камітэта;
– Таццяна Сініца, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі БДУ.

24 красавіка

Пачатак: 19.00

Культ.цэнтр “Корпус” (пр-т Машэрава 9, корпус 8)

УВАГА: папярэдняя рэгістрацыя 

 

Персоны:
Падзеі:
Тэмы: