ВЕДЫ ONLINE. Далучайцеся да стварэння ўніверсітэцкіх курсаў!

02 лістапада 2017

Лятучы ўніверсітэт прапануе ўсім зацікаўленым у развіцці беларускай адукацыі далучыцца да запісу   чатырох анлайн-курсаў ад беларускіх інтэлектуалаў i адмыслоўцаў у сучасным фармаце і на прафесійным узроўні.

 Сучасная адукацыя імкліва асвойвае інтэрнэт. І беларусы ўсё часцей карыстаюцца магчымасцю вучыцца ў рэжыме анлайн. Аднак ці шмат у бязмежнай прасторы сеціва курсаў, створаных у Беларусі і для Беларусі? Курсаў, якая не толькі дапамагаюць у набыцці працоўных навыкаў, але прапануюць універсітэцкую якасць і змест ведаў пра актуальныя пытанні і праблемы, пра нашу культуру, гісторыю і развіццё.

Вобмаль! І ніхто, апроч нас саміх, іх для нас не зробіць.

Лятучы ўніверсітэт запрашае вас далучыцца да краўдфандынгавай кампаніі  па стварэнні чатырох анлайн-курсаў, якія былі абраны шляхам народнага галасавання.

Каб выказаць сваё меркаванне і аказаць уплыў на сучасную адукацыю прайдзіце па спасылцы на сайт Talaka.by https://www.talaka.org/projects/2309/overview, абярыце падзяку, якая Вам спадабалася і падтрымайце праект.

Уключайцеся ў анлайн-адукацыю з беларускім зместам!

Тэмы: