Лятучы – адзінае мейсца, дзе мяне можна сустрэць у гэтым сезоне

У канун Гедройца два Ўніверсітэты, БДУ і ЕГУ, з якімі я быў звязаны істотнымі сувязямі, і ў якіх выкладаў апошнія 15 год, паведамілі, што ў маіх паслугах больш ня маюць патрэбы .

Не з-за канфлікта альбо скандала, проста ўсё менш грошай, усё менш гуманітарных дысцыплінаў у праграме, хітрыя мэнэджары выкручваюць рукі, патрабуюць скарачэнняў. 

У БДУ я выкладаў, — філосафам — Гісторыю філасофскай думкі Беларусі і Генеалогію беларускай ідэнтычнасці. Гісторыкам – гісторыю заходняй філасофіі.

У ЕГУ – бакалаўрам і магістрантам — цэлае суквецце: Гісторыю ідэяў у Беларусі, Уводзіны ў посткаланіяльную тэорыю і тэорыю памежжа, Усходняя Еўропа як інтэлектуальная канструкцыя, тая ж Беларуская ідэнтычнасць й г.д. 

Я стварыў гэтыя курсы: праграмы, ідэі, рыдэры й хрэстаматыі, навуковыя часопісы, летнія школы.

Цяпер мяне там не будзе.

Гэта я да чаго: запісвайцеся ў Лятучы Ўніверсітэт – адзінае мейсца, дзе можна будзе мяне сустрэць у гэтым сезоне