“Асветнік” у Мінску: 8-11 снежня

07 снежня 2016

16 лістапада былі аб’яўлены пераможцы галоўнай прэміі ў галіне навукова-папулярнай літаратуры “Асветнік”. Лаўрэатамі сталі Аляксандр Панчын (намінацыя “Натуральныя і дакладныя навукі”) і Сяргей Каўтарадзэ (намінацыя “Гуманітарныя навукі”). Напярэдадні цырымоніі ўручэння прэміі ў Маскве адбыўся вялікі фестываль навукі, а з 8 па 11 снежня другая хваля Фестывалю прэміі Асветнік пройдзе ў Мінску!

Фестываль прэміі “Асветнік” – гэта інтэлектуальнае свята для ўсіх аматараў навукі і навукова-папулярнай літаратуры, якое складаецца з серыі дыскусій, лекцый, кінапаказаў і экскурсій, прымеркаваных да штогадовага ўручэнню прэміі. Асноўнымі ўдзельнікамі фестывалю становяцца фіналісты, лаўрэаты, члены журы і сябры прэміі.

Прапануем вам праграму найбольш цікавых з пункту гледжання “Лятучага” мерапрыемстваў Фестывалю. Поўную праграму можна знайсці на сайце інфармацыйнага партнёра Фестывалю “Беларускім журнале.

Усе мерапрыемствы фестывалю будуць праходзіць у прасторы ЦЭХ (Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны!

8 снежня (чацвер), 19:00. 

Сяргей Каўтарадзэ. Лекцыя “Архітэктура з самага пачатку”.

Лекцыя прысвечана старажытнай і самай простай будаўнічай канструкцыі, якая прадстаўляе з сабе каменнае або драўлянае падабенства літары “П”. Кожны народ шукаў свой спосаб афармлення і ўпрыгожвання такіх збудаванняў. Найбольш універсальнае рашэнне знайшлі старажытныя грэкі. Дзякуючы ім архітэктура набыла ўласную мову і стала апавяданнем, якое патрабуе ад гледача спагады і суперажывання.

Лектар навучыць разумець, пра што распавядаюць помнікі дойлідства, і як “чытаць” архітэктурны твор, замест таго, каб проста любавацца прыгажосцю фасадаў.

Сяргей Каўтарадзэ – мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры, член Саюза маскоўскіх архітэктараў. Лаўрэат прэміі “Асветнік” – 2016 у намінацыі “Гуманітарныя навукі” за кнігу “Анатомія архітэктуры. Сем кніг аб логіцы, форме і сэнсе”.

9 снежня (пятніца), 19:30.

Сяргей Каўтарадзэ, Георгій Заборскі. Лекцыя “Мінск зямны і нябесны”.

Архітэктура Мінска ідэальны прыклад, па якім мы можам судзіць пра сутнасць сталінскай архітэктуры як пра спробу ажыццявіць этатысцкую ўтопію. Сяргей Каўтарадзэ раскажа пра гэта, гледзячы на горад, як на частку “новага свету” “вялікай сталінскай эпохі”. А Георгій Заборскі падкрэсліць другі, лірычны і “чалавечы” бок гэтай архітэктуры.

Сяргей Каўтарадзэ – мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры, член Саюза маскоўскіх архітэктараў. Лаўрэат прэміі “Асветнік” – 2016 у намінацыі “Гуманітарныя навукі” за кнігу “Анатомія архітэктуры. Сем кніг аб логіцы, форме і сэнсе”.

Георгій Заборскі – архітэктар, даследчык.

10 снежня (субота), 16:00.

Віктар Сонькін. Лекцыя “Некалькі тысяч гадоў гібелі мовы”.

Кожнай культуры становіцца неўтульна, калі яе галоўныя каштоўнасці ставяцца пад пагрозу. Людзі схільныя лічыць нацыянальную мову адным з галоўных сімвалаў уласнай ідэнтычнасці. Нават калі мова развіваецца, ахоплівае новыя тэрыторыі і на ёй пішуць выдатныя літаратурныя творы, страх не адступае. А калі нормы, якія існавалі раней, аказваюцца пад пагрозай і мова рэзка мяняецца, сітуацыя рэзка абвастраецца. За апошнія 300 гадоў руская мова апынялася ў такой сітуацыі некалькі разоў пры рэформах Пятра I, у пушкінскія часы, пасля Акцябарскага перавароту. Зараз гарачая пара новага злому, выкліканага крушэннем камунізму і з’яўленнем новых медыя. Што адбываецца? Чаму мова – гэта так важна для самаадчування культуры, і чаму яе змены заўсёды ўспрымаюцца як пагаршэння? Мы паспрабуем разабрацца ў гэтым.

Віктар Сонькін – кандыдат філалагічных навук, перакладчык і літаратар, лаўрэат прэміі “Асветнік” – 2013 за гістарычны даведнік “Тут быў Рым”, аўтар дзіцячай энцыклапедыі “Мы жывем у Старажытным Рыме”.

11 снежня (нядзеля), 12:30.

Аляксандр Гаўрылаў. Лекцыя “Чаму Гары Потэра больш няма, а Муракамі пачаў размаўляць на трасянцы”.

Мы жывем у дзіўны час, калі кніга, як тэхналогія, мяняе свой носьбіт. Гэта падобна на тыя часы, калі скрутак саступаў месца кодэксам, а рукапісная кніга друкаванай. Адно з дзіўных наступстваў гэта канец велізарных накладаў, галоўнай заваёвы індустрыяльнага кнігавыдання мінулага стагоддзя. Вялікія глабальныя бэстсэлеры становяцца ўсё большай рэдкасцю. А для аўтара, чытача, рэдактара і перакладчыка адкрываюцца новыя дзіўныя магчымасці творчага падыходу да кнігі.

Аляксандр Гаўрылаў – літаратурны крытык, культуртрэгер, тэлевядучы, кіраўнік Інстытута кнігі, сустаршыня аргкамітэта прэміі Дзмітрыя Зіміна “Асветнік”.

 Усе лекцыі будуць праходзіць у прасторы ЦЭХ

(Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 16)

Уваход вольны!

Поўную праграму мерапрыемстваў

можна знайсці на сайце інфармацыйнага партнёра Фестывалю “Беларускім журнале

***

Даведка: Прэмія Дзмітрыя Зіміна Асветнік за лепшую навукова-папулярную кнігу на рускай мове была заснаваная ў 2008 годзе фондам некамерцыйных праграм Дзмітрыя Зіміна Дынастыя, а з 2016 года праходзіць пры падтрымцы Zimin Foundation. Мэта прэміі  прыцягнуць увагу чытачоў да асветніцкага жанру, заахвоціць аўтараў і стварыць перадумовы для пашырэння рынку асветніцкай літаратуры ў Расіі.