Беларускае мысленне: quo vadis?

22 верасня 2016

Лятучы ўніверсітэт

Беларускі Калегіум

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”

БЕЛАРУСКАЕ МЫСЛЕННЕ: QUO VADIS?

дыскусія на падставе тэкстаў Анталогіі “Код прысутнасці”

25 верасня, 16.30, прастора Корпус 8 (Машэрава, 9)

На заканчэнне Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт, Беларускі Калегіум, Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” ладзяць дыскусію “Беларускае мысленне: quo vadis?”, да ўдзелу ў якой запрошаны філосафы Тацяна Шчытцова, Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Міхаіл Баярын. Вядоўца – Тацяна Вадалажская.

У красавіку 2016 года пабачыла свет другая Анталогія беларускага мыслення, якая выйшла пад назвай “Код прысутнасці”. Сабраныя ў зборніку тэксты самых розных жанраў і стыляў стваралі панараму імёнаў, думак, канцэптаў, якія вызначалі інтэлектуальны пошук апошніх 15 гадоў. Самой назвай Анталогіі рэдактары акцэнтавалі ўвагу на тым, што перыяд дыскусій, спрэчак і пошукаў адказаў на пытанне “Ці існуе беларускае мсыленне?” скончыўся. Надышоў час, каб асэнсаваць усё тое багацце і разнастайнасць “фактуры”, якое ўвасобілася ў шматлікіх тэстах, маніфестах, метафізічных развагах гэтага перыяду.

  • Чым адметнае сучаснае беларускае мысленне? Праз якія дамінанты, стылістычныя асаблівасці можна было б яго ахарактарызаваць? Што робіць яго сучасным?
  • Якія тэматычныя акцэнты, накірункі, тэндэнцыі задаюць перспектывы яго далейшага развіццця?
  • Якім будзе беларускае мысленне праз 15 год? Ці захаваецца пераемнасць з першымі Анталогіямі? У якіх тэмах, праблемных лініях? Ці будуць гэта тыя ж самыя імёны, ці прыйдуць цалкам новыя?

Мерапрыемства адбудзецца 25 верасня а 16.30 у прасторы Корпус 8 (Машэрава, 9).

Уваход вольны!