D5

  ЗАПІСАЦЦА НА КУРС

Міхал Анемпадыстаў - культурны дзеяч, дызайнер, графік, паэт, аўтар знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтар тэкстаў і канцэпцыі праекта “Народны Альбом”

„D” – першая літара слова „Design”. У беларускай мове ёсць слова падобнае па гучаннні і сэнсе. Гэта назоўнік „дэзань” – ўзор малюнка, канструкцыі, рэчы. Дадайце да гэтага слова клічнік і вы атрымаеце дынамічны назоўнік. „Дэзань!” Альбо „дызань!”, праз „ы”, бо ў нас, як чуецца, так і пішацца.

„5” – таму што гэта пятая па ліку школа, пяты год запар мы будзем разам напаўняць слова „дызань!” зместам – аналізаваць і асэнсоўваць, уяўляць і праектаваць, мысліць і тварыць.

У гэтым годзе слухачы школы гэтым разам атрымаюць мажлівасць пачуць найцікавейшых прадстаўнікоў беларускага дызайна, людзей, здольных аналізаваць, мысліць, фармуляваць. Пачуць розныя, часам супрацлеглыя меркаванні, задаць пытанні, аспрэчыць. Фактычна, гэта мажлівасць стаць сябрам закрытага клуба прафесійных дызайнераў. Клубныя паседжанні будуць чаргавацца з заняткамі ў рамках групы D5. На гэтых занятках мы будзем абмяркоўваць пачутае, шукаць слабыя і моцныя месцы ў аргументацыях “мэтраў”, будзем шукаць свае адказы на закранутыя тэмы.

Гаворачы пра дызайн, мы дагэтуль разумеем яго вельмі павярхоўна, а нават прымітыўна. Ў нас размытыя крытэры ягонай ацэнкі, брак сістэмнага бачання ўсяго таго, што называецца дызайнам і ненагавароная, невыпрацаваная прафесійная фразеалогія. Таму, такі дыскусійны клуб будзе цікавым і карысным не толькі для слухачоў школы, але і для саміх дызайнераў.

Тэмы клубных дыскусій будуць удакладняцца, вось іх папярэдні спіс:

  • Што такое “дызайн” у сучасным разуменні – від прафесійнай дзейнасці, міждысцыплінарная творчасць, ці спосаб мыслення?
  • Беларускі дызайн і сусветныя практыкі – татальнае адставанне ці часовае? Пераймаць і даганяць ці выпрацоўваць уласную мадэль?
  • Нацыянальнае і глабальнае – пагрозы і выклікі, сінтэз, кампраміс.
  • Дызайн як інструмент наўпроставага паляпшэння якасьці жыцця.
  • Стыль як лад жыцця і фактар ідэнтычнасці. Стылеўтварэнне.

Большасць гэтых тэмаў ужо разглядалася на папярэдніх школах, сёлета мы выносім іх на абмеркаванне ў прафесійнае асяроддзе.

Курс будзе ісці ў веснавы семестр

ЗАПІСАЦЦА НА КУРС