Дадзеныя: мапа ці тэрыторыя

10 верасня 2016

Дыскусія ў межах Тыдня беларускага мыслення

Калі: 19.00, 20 верасня 2016

Дзе: ЦЭХ, вул. Кастрычніцка, 16

Удзельнікі: Таццяна Вадалажская («Лятучы Ўнівесітэт, к.с.н.), Аляксей Казлюк (юрыст), Сяргей Кадомскі (Wargaming), Вадзім Радзівіл (экалагічны стартап R-nox), Вадзім Шмыгаў (журналіст), Глеб Кануннікаў (супольнасць «Адкрытыя дадзеныя. Беларусь»)

Мадэратар: Аліна Радачынская (супольнасць «Адкрытыя дадзеныя. Беларусь»)

Супольнасць «Адкрытыя дадзеныя» у межах Тыдня беларускага мыслення прапануе паразважаць над роллю дадзеных у жыцці сучаснага чалавека.

Інфармацыя аб профілях у сацыяльных сетках, сацыялагічныя апытанні і справаздачы дзяржорганаў, колькасць раварыстаў у горадзе і сонечных дзён у годзе, фотаздымкі Марса і статыстыка баёў у кампутарнай гульні – усё гэта дадзеныя. Падаецца, кожны крок запісаны і ўкладзены ў таблічку недзе на серверы.

Ці гэта дапамагае нам разумець свет, у якім мы жывем, або наадварот, гэтыя дадзеныя вядуць нас скажоным шляхам? Наколькі мы кантралюем дадзеныя пра сябе і наколькі інфармацыйны злепак, што пакідае асоба, яе сапраўды апісвае? Ці нясуць дадзеныя пагрозу? Ці магчыма без іх абыходзіцца? Што дадзеныя кажуць нам пра ўласную краіну?

Назва дыскусіі апелюе да раману французскага пісьменніка Мішэля Уэльбэка «Мапа і тэрыторыя», у якім ён разважае над тым, наколькі мапа апісвае тэрыторыю, па якой вядзе падарожніка. З гэтага ж ракурса мы хочам паглядзець на дадзеныя.