“Інстытуты і палітыка” - семінар Беларускага калегіума і Інстытута “Палітычная сфера”

Апублікавана: 22.10.2014

Уводзіны. Даследаванне палітыкі – гэта, галоўным чынам, даследаванне інстытутаў, а інстытуцыйнае вывучэнне палітычнага жыцця застаецца ўплывовым накірункам сучаснай палітычнай навукі. Тым не менш, гэта не здымае праблемы глыбіні разумення і практычнага прымянення падыходу. Семінар арганізаваны для вырашэння гэтых задач. У 2014-2015 гадах разгляд будзе абмежаваны гістарычным інстытуцыяналізмам. Гэты падыход з практычнага пункту гледжання з’яўляецца важным для даследавання сучаснай палітыкі і палітычнай гісторыі.

Прадмет. Семінар прадугледжвае падрабязны аналітычны разгляд значных і ўплывовых тэкстаў, якія змянілі разуменне палітыкі і міжнародных адносін у сучасных сацыяльных і гуманітарных навуках. У прыватнасці, гэта працы Пола Пірсана (Палітыка ў часе), Кэтрын Тэлен (Як эвалюцыянуюць інстытуты?), Сэмюэла Гантынгтана (Палітычны парадак у зменлівых грамадствах), Барынгтана Мура (Сацыяльныя прычыны дыктатуры і дэмакратыі), Чарльза Тылі (Прымус, капітал і еўрапейскія дзяржавы, 990-1990), і іншыя.

Кампетэнцыі. Мяркуецца, што праца ў межах семінара дазволіць удзельнікам значна паглыбіць сваё разуменне палітыкі і палітычнай гісторыі, а таксама засвоіць метады і даследчыя схемы аналізу як палітычная гісторыі, так і сучасных палітычных і сацыяльных працэсаў.

Удзельнікі. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў, магістранты, дактаранты, выкладчыкі сацыяльных і гуманітарных дысцыплінаў, ды іншыя зацікаўленыя асобы.

Дысцыпліны. Семінар разлічаны на палітолагаў, гісторыкаў, сацыёлагаў, эканамістаў,  філосафаў і прадстаўнікоў іншых дысцыплін, якія закранаюць даследаванне палітыкі.

Кіраўнік семінара: Андрэй Казакевіч – доктар палітычных навук (PhD in Political Science), дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”, судырэктар Беларускага калегіуму.

Перыядычнасць і парадак працы. Пасяджэнні семінара плануюцца раз на два тыдні, па чацвяргах, з 18.30 да 20.30. Пачатак – 23 кастрычніка.

Каб запісацца на семінар, трэба адправіць запыт на kalehium@gmail.com

Спапаваць абвестку і план (Institutes and Politics_2014-2015.pdf)

План семінару

Семінар 1. Уводзіны ў праблему.

Прэзентацыя праграмы, вызначэнне рэгламенту і правілаў працы. Пазначэнне праблемы, прадмету і мэтаў семінара.

Семінар 2. Кароткія ўводзіны ў кантэкст гісторыі палітычнай навукі.

Семінар 2 ладзіцца для пазначэння інтэлектуальнай асновы інстытуцыяналізму ў палітычнай навуцы. Гісторыя і традыцыя палітычнай навукі як дысцыпліны мае супярэчлівыя інтэрпрэтацыі, таму важным з’яўляецца пазначэнне асноўных падыходаў з боку арганізатараў семінара.

Літаратура:

Алманд, Гэбрыел (2013). Палітычная навука: гісторыя дысцыпліны, у Палітычная навука. Анталогія класічных тэкстаў.

Thelen, Kathleen, and Steinmo, Sven (1992). Historical Institutionalism in Comparative Politics, in Steinmo, Sven; Thelen, Kathleen; Longstreth, Frank. Structuring Politics. Historical Institutionalism in Comparative Analysis.

Семінар 3. Пазітыўная зваротная сувязь (Positive Feedback) і залежнасць ад выбранага шляху (Path Dependence) у стварэнні палітычных інстытутаў (Ч. 1)

Разгляд прынцыпаў Positive Feedback і Path Dependence, а таксама іх аналіз на прыкладах. З беларускіх прыкладаў: стварэнне і развіццё беларускай нацыі з канца ХІХ стагоддзя, палітычная гісторыя з 1946 па 1991 год, палітычная гісторыя з 1991 года, разгляд эвалюцыі асобных інстытутаў (суды, парламент, мясцовыя саветы).

Літаратура:

Pierson, Paul (2004). Positive Feedback and Path Dependence, in Politics in Time, p. 17-53.

Pierson, Paul (2003). Slow-Moving, and Invisible: Macrosocial Processes in the Study of Comparative Politics, in Mahoney, James; Rueschemeyer Dietrich (eds.) Comparative Historical Analysis in Social Sciences.

Семінар 4. Пазітыўная зваротная сувязь (Positive Feedback) і залежнасць ад выбранага шляху (Path Dependence) у стварэнні палітычных інстытутаў (Ч. 2)

Разгляд прынцыпаў Positive Feedback і Path Dependence, а таксама аналіз на прыкладах. З беларускіх прыкладаў: стварэнне і развіццё беларускай нацыі з канца ХІХ стагоддзя, палітычная гісторыя з 1946 па 1991 год, палітычная гісторыя з 1991 года, разгляд эвалюцыі асобных інстытутаў (суды, парламент, мясцовыя саветы).

Літаратура:

Pierson, Paul (2004). Positive Feedback and Path Dependence, in Politics in Time, p. 17-53.

Pierson, Paul (2003). Slow-Moving, and Invisible: Macrosocial Processes in the Study of Comparative Politics, in Mahoney, James; Rueschemeyer Dietrich (eds.) Comparative Historical Analysis in Social Sciences.

Семінар 5. Доўгатэрміновыя працэсы ў палітыцы (ч. 1)

Разгляд асаблівасцяў доўгатэрміновых працэсаў (Long-Term Processes) ў палітыцы, а таксама іх аналіз на прыкладах. З беларускіх прыкладаў: стварэнне і развіццё беларускай нацыі з канца ХІХ стагоддзя, палітычная гісторыя з 1946 па 1991 год, палітычная гісторыя з 1991 года, разгляд эвалюцыі асобных інстытутаў (суды, парламент, мясцовыя саветы).

Літаратура:

Pierson, Paul (2004). Long-Term Processes, in Politics in Time, p. 79-102.

Семінар 6. Доўгатэрміновыя працэсы ў палітыцы (ч. 2)

Разгляд асаблівасцяў доўгатэрміновых працэсаў (Long-Term Processes) ў палітыцы, а таксама іх аналіз на прыкладах. З беларускіх прыкладаў: стварэнне і развіццё беларускай нацыі з канца ХІХ стагоддзя, палітычная гісторыя з 1946 па 1991 год, палітычная гісторыя з 1991 года, разгляд эвалюцыі асобных інстытутаў (суды, парламент, мясцовыя саветы).

Літаратура:

Pierson, Paul (2004). Long-Term Processes, in Politics in Time p. 79-102. 

Семінар 7. Сэмюэл Гантынгтан. Палітычны парадак у грамадствах, што перажываюць змены 

Аналіз і дыскусія вакол вядомага класічнага тэкста па параўнальнай палітыцы

Літаратура:   

Huntington, Samuel (1968). Political Order in Changing Societies.

Huntington, Samuel (2007). Order and Conflict in Global Perspective, in Gerardo Munсk and Richard Snyder (eds.), Passion, Craft and Method in Comparative Politics. 

Семінар 8 Барынгтан Мур. Сацыяльнае паходжанне дыктатуры і дэмакратыі 

Аналіз і дыскусія вакол вядомага класічнага тэкста па параўнальнай палітыцы

Літаратура:

Moore, Barrington (1966, 1974). Social Origins of Dictatorship and Democracy. Lord and Peasant in the Making of the Modern World.  

Moore, Barrington (2007). The Critical Spirit and Comparative Historical Analysis, in Gerardo Munsk and Richard Snyder (eds.), Passion, Craft and Method in Comparative Politics.

Семінар 9 Чарльз Тылі. Прымус, капітал і еўрапейскія дзяржавы, 990-1990

Аналіз і дыскусія вакол вядомага класічнага тэкста па параўнальнай гісторыі

Літаратура:

Tilly, Charles (1990). Coercion, Capital, and European States, AD 990-I990.

Share: