Лекцыя "Прасоўванне дэмакратыі і грамадзянская супольнасць: ці можа знешняя дапамога спрыяць дэмакратызацыі?"

Апублікавана: 24.11.2014
Сюзан Воршак

Лятучы універсітэт, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi"

Калі: 27 лістапада, 19.00

Дзе: гатэль “Еўропа”, канферэнц-заля, (вул. Інтэрнацыянальная, 28)

З пачатку палітычнай і эканамічнай трансфармацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля 1989 года, развіццё грамадзянскай супольнасці постсавецкіх краін стала цэнтрам прыкладання намаганняў міжнароднай супольнасці ў мэтах прасоўвання дэмакратыі. Грамадзянская супольнасць разглядалася як генератар пераходу ад аўтарытарнага праўлення да сучасных формаў дэмакратычнага ладу і як фактар паглыблення і ўкаранення дэмакратыі пасля завяршэння гэтага пераходнага этапу. Аднак практыка постсацыялістычных краін паказвае шырокі спектр варыянтаў трансфармацый, якія рэалізуюцца ў рэальнасці: стварэнне гібрыдных рэжымаў або чаргаванне дэмакратыі і паўторнай аўтакратыі пры наяўнасці грамадзянскай супольнасці.

Ці можа грамадзянская супольнасць ўнесці істотны ўклад у дэмакратызацыю постсацыялістычных аўтарытарных сістэм? Якія асаблівасці грамадзянскай супольнасці і якая яе роля ў сацыяльна-палітычных сістэмах, якія трансфармуюцца? Як уплывае на фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў постсавецкіх краінах трансляцыя і запазычанне заходніх узораў, рэалізацыя еўрапейскіх праграм дэмакратызацыі? Якія існуюць стратэгіі ўзаемадзеяння донараў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці? Якія праблемы і непрадбачаныя эфекты суправаджаюць «знешняе прасоўванне» дэмакратыі?

Сюзан Воршак (Susann Worschech) – сацыолаг, дактарант Еўрапейскага універсітэта Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Германія).

Захаваць падзею ў сваім календары - 

Share: