Летнік 2016. “Гульня і Школа: практыка ўніверсітэцкага будавання”

Апублікавана: 2.06.2016

7-10 ліпеня 2016 г., Лепельскія азёры

Летнікі сталі ўжо неад’емнай часткай жыцця Лятучага і могуць прэтэндаваць на адну з самых сталых традыцыяў супольнасці.Апроч гэтага, летняя школа – найлепшая магчымасць рэфлексіі чарговага году, шчыльнай каммунікацыі і выпрацоўкі новых накірункаў развіцця.Гэта заўсёды інтэлектуальна і эмацыйна насычаны час і камунікацыя.

Сёлета мы прапануем тэму “Гульня і Школа”. Абодва гэтых канцэпта сталі ў гэтым годзе вядучымі ў нашым жыцці, абодва канцэпта – гэта і змест, і форма арганізацыі, гэта і выклік, і адказ сучаснай адукацыі.

У праграме плануюцца тры традыцыйныя часткі:

  1. Пленарныя даклады. У гэтай частцы для ўсіх удзельнікаў прапануюцца выступы па асноўнай тэме - гэтыя даклады і іх абмеркаванні задаюць стрыжан летняй школы.

Мы прапануем звярнуцца да рэфлексіі распачатай у гэтым годзе канцэптуалізацыі і практычнага ўвасаблення “універсітэта гуляючага”. Што паказвае наш досвед “Школаў магстраў гульні?” Як змяніліся нашыя ўяўленні пра Гульню ў дачыненні да Універсітэта? Змест адукацыі і “школьныя тэхналогіі” для чалавека гуляючага. Новыя планы і перспектывы развіцця.

  1. Адкрытая кафедра. Выступы ўдзельнікаў летніка па тэмах, якімі яны б вельмі хацелі падзяліцца з супольнасцю. Фарматы могуць быць разнастайнымі: лекцыя, прэзентацыя, дыскусія, майстар клас ды інш. Выступы на адкрытай кафедры будуць праходзіць паралельна адзін аднаму, і ўдзельнікі летніка змогуць вызначацца, што ім больш цікава.
  2. Клубная прастора. Адкрытая для творчага самавыяўлення і вольнай камунікацыі прастора (увечары). У гэтым годзе ў межах клубнай прасторы будзе адбывацца цырымонія прыняцця новых чальцоў ва ўніверсітэцкую карпарацыю “Convent Ludenia”.

Працягваючы традыцыю мінулага году, мы арганізуем гэты летнік выключна за ўласныя сродкі, тым самым фармуючы адказную і жыццяздольную супольнасць. Асабісты ўнёсак будзе складаць нават не 60, а 50 даляраў (у бел.рублях па курсе, за ўсе чатыры дні летніка). Прапануем чальцам супольнасці рабіць унёсак не толькі за сябе, але і “за таго хлопца” (ці дзяўчыну)”. Дадатковыя сродкі мы выкарыстаем для запрашэння цікавых гасцей і таксама для падтрымкі тых, каму магчымасці не дазваляюць прыняць удзел.

Месцам летняй школы сёлета стануць маляўнічыя краявіды Лепельскіх азёраў!

Каб заявіцца на ўдзел у летніку, просім Вас запоўніць рэгістрацыйную ФОРМУ. Дэдлайн заявак – да 15 чэрвеня!

Удакладніць умовы пражывання, магчымасці харчавання, варыянты частковага ўдзелу можна ў каардынатара летніка Юлі Галіноўскай: +375297422040; Julia.hurska@gmail.com

Share: