Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску.

Міхаіл Баярын - філосаф, лінгвіст, санскрытолаг, перакладчык, паэт

Калі Канфуцыя спыталі, з чаго трэба пачынаць кіраваць краінай,  ён адказаў: “З выпраўленьня імёнаў”. "Калі слова пярэчыць чыну, чын не зьдзяйсьняецца”. 

Самастойнае мысьленьне пачынаецца з улады даваць імёны рэчам. Беларускае мысьленьне патрабуе сваёй, чыстай і свабоднай мовы, каб выявіць ёй свае непаўторныя змыслы. Свамова - гэта праект беларускай мовы вялікага стылю. Гэта ідэал мовы, што асноўваецца на ўласнай граматыцы і стварае сябе з сваіх уласных першаскладнікаў. Гэта мова для новай высокай паэзіі і філасофіі.

Гэты курс - уводзіны ў Свамову як ідэю і практыку. Цягам заняткаў мы маем пасьлядоўна выпрацаваць канструктыўныя навыкі працы са словам, а таксама разбурыць фаталізм і інэртнасьць у дачыненьні да беларускай мовы, разгледзеўшы, якой можа быць чыстая мова, яе граматыка, якія рэсурсы яна мае для мысьленьня і мастацтва.

Курс складаецца зь уводнай лекцыі і сямі сэмінарскіх заняткаў, кожны зь якіх мае заданьнем стварэньне ўласных імёнаў там, дзе пануюць запазычаньні. Пры гэтым наша мэта ня ў тым, каб перакласьці гэтыя словы на беларускую мову, а ў тым, каб, выйшаўшы ў прастору чыстых сэнсаў, даць ім новыя, уласныя імёны. Курс разьлічаны на актыўны і творчы ўдзел слухачоў, здольных бачыць у мове большае, чым сродак зносінаў.

Тэмы заняткаў:

  1. Свамова. Уводзіны
  2. Сэнс і форма
  3. Суб’ект і аб’ект
  4. Змысел і розум
  5. Культура і цывілізацыя
  6. Паэзія і мастацтва
  7. Філасофія і тэорыя
  8. Палітыка

Курс разлічаны на 8 заняткаў.

ЗАПІСАЦЦА НА КУРС

Іншыя курсы: