Майстэрня Свамовы: Мысьліць па-беларуску

   ЗАПІСАЦЦА НА СЕМІНАР

Міхаіл Баярынфілосаф, лінгвіст, санскрытолаг, перакладчык, паэт

Ігар Кулікоў – паэт, санскрытолаг, перакладчык

Калі Канфуцыя спыталі, з чаго трэба пачынаць кіраваць краінай,  ён адказаў: “З выпраўленьня імёнаў”. "Калі слова пярэчыць чыну, чын не зьдзяйсьняецца”. 

Самастойнае мысьленьне пачынаецца з улады даваць імёны рэчам. Беларускае мысьленьне патрабуе сваёй, чыстай і свабоднай мовы, каб выявіць ёй свае непаўторныя змыслы. Свамова - гэта праект беларускай мовы вялікага стылю. Гэта ідэал мовы, што асноўваецца на ўласнай граматыцы і стварае сябе з сваіх уласных першаскладнікаў. Гэта мова для новай высокай паэзіі і філасофіі.

Гэты семінар – працяг мінулагодняга курсу, уводзінаў у Свамову як ідэю і практыку. Цягам заняткаў мы маем пасьлядоўна выпрацаваць канструктыўныя навыкі працы з словам, а таксама разбурыць фаталізм і інэртнасьць у дачыненьні да беларускай мовы, разгледзеўшы, якой можа быць чыстая мова, яе граматыка, якія рэсурсы яна мае для мысьленьня і мастацтва.

Наша мэта ня ў тым, каб перакласьці гэтыя словы на беларускую мову, а ў тым, каб, выйшаўшы ў прастору чыстых сэнсаў, а затым даць ім новыя, уласныя імёны. Семінар разьлічаны на актыўны і творчы ўдзел слухачоў, здольных бачаць у мове большае, чым сродак зносінаў.

ЗАПІСАЦЦА НА СЕМІНАР