МЕТАДАЛАГІЧНАЯ ШКОЛА МАГІСТРАЎ ГУЛЬНІ

Кіраўнікі: Уладзімір Мацкевіч і Тацяна Вадалажская.

У межах школы беларуская метадалагічная супольнасць прапануе інавацыйны падыход да адукацыі. Мы арыентуемся не на прафесіі, дысцыпліны ці тэмы, а на фармаванне асобай формы мыслення, дзеяння і ладу жыцця -“Homo ludens”. Чалавек гуляючы  – гэта нашае бачанне антрапалагічнай перспектывы сучаснага чалавека, якая скіравана на асваенне мыслення для гуманітарнай практыкі ва ўмовах множнасці сусветаў. Мы запрашаем удзельнікаў падчас навучання выбудаваць з сабе  “Homo ludens” праз супольнае засваенне метадаў, падыходаў і практыкі самаарганізацыі і самавызначэння. На гэтым шляху мы прапануем напрацаваны ў метадалагічным падыходзе спосабы мыслення, самавызначэння і стасункаў са светам.

У праграму школы ўваходзяць:

·         засваенне базавых метадаў і падыходаў метадалагічнай працы (анталагічная праца, схематэхніка, рэфлексія і праблематызацыя, праграмаванне, гульняпрактыка),

·         праца з асабістай адукацыйнай і кар’ернай траекторыяй

·         самавызначэнне і арганізацыя асабістай і супольнай дзейнасці арыентаванай на Беларусь (даследаванні, праекты і г.д.),

·         асваенне разнастаўных формаў  актуальнага беларускага мыслення “тут і цяпер”

·         арганізацыя і ўдзел ва Універсітэцкай гульні

·         удзел у клубная прасторы метадалагічнай супольнасці

У працы школы будуць браць удзел асноўныя чальцы метадалагічнай супольнасці: Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Аксана Шэлест, Зміцер Галіноўскі і інш. У адукацыйны  працэс у школе будуць уключаны заняткі з шырокім колам мысляроў з калегіюма Лятучага ўнвіерсітэта – Ігар Бабкоў, Міхась Баярын, Міхал Анемпадыстаў і інш..

У школу запрашаюцца тыя, хто:

-          маюць і свабодны час і лад жыцця для мыслення

-          маюць амбіцыі па сістэмных пераўтварэннях грамадства і гатовыя да “гульні ў Беларусь”

-          шукаюць адказаў на падставовыя пытанні і гатовыя  да радыкальных зменаў у сябе: карціне свету, метадах, ладу жыцця

Школа разлічана на 2 з паловай ўніверсітэцкія гады. Пачатак – студзень 2016,  сканчэнне – травень 2018 года.

__________________

Заняткі ў школе пачаліся з 2016 года, але для самых матываваных ёсць магчымасць далучыцца да працы школы.

Каб патрапіць у школу неабходна да 10 карстрычніка падаць заяўку (запоўніць анкету і даслаць матывацыйны ліст) па спасылцы ніжэй.

Усе падаўшыеся будуць запрошаны да сумоўя.

Пры адборы ўлічваецца:

- папярэдняе знаёмства з метадалагічным падыходам (пройдзеныя курсы У.Мацкевіча, А.Ягорава ці Т.Вадалажскай у Лятучым універсітэце, самастойнае знаёмства з СМД-метадалогіяй)

- самавызначэнне ў накірунку выбодовы сваёй індывідуальнай траекторыі ў бок метадалогіі

- наяўнасць практычных задач, якія патрабуюць метадалагічных сродкаў для іх вырашэння.

Падаць заяўку на паступленне ў Школу.

 

Іншыя школы