Міхаіл Баярын

Філосаф, лінгвіст, санскрытолаг, перакладчык, паэт
Навуковыя інтарэсы : 
Вйакарана, канструктыўная тэорыя сэнсу

 

 

 

У Лятучым універсітэце:

Сезон 2014-2015

Чытае курс Узоры Свадзеі. Канструктыўная тэорыя сэнсу

Вйакарана. Граматыка санскрыту ў індыйскай культурнай традыцыі займае адначасова месца навуковай тэорыі, практычнай дысцыпліны і філасофіі, што бачыць сьвет як праяву мовы. Яе найбольш аўтарытэтным выражэньнем зьяўляецца праца граматыста Паніні "Восем узыходаў", што складаецца з чатырох тысяч сутраў. Асновай граматыкі санскрыту ёсьць ідэя праяўленьня мовы і магчымасьці дасьледаваць шлях праявы мовы. 

Канструктыўная тэорыя сэнсу. Ідэя сэнсаўтварэньня глыбока ўкарэнена ў традыцыйную граматыку санскрыту. У заходняй лінгвістыцы ідэя пра тое, што ўсякі сэнс магчыма зьвесьці да больш дробных сэмантычных прымітываў належыць польскай мовазнаўцы Аньне Вержбіцкай. Геніяльны беларускі лінгвіст Віктар Мартынаў распрацоўваў тэорыю ўніверсальнага сэмантычнага коду, паводле якой сэнс магчыма ўтвараць з чатырох прымітываў - суб'екта, акцыі, аб'екта і інструмэнта. Актыка, канструктыўная тэорыя сэнсу, якую я распрацоўваю, аб'ядноўвае ў сабе тэорыю сэнсавай прамовы, тэорыю мовы і тэорыю грамады.

Асноўныя публікацыі:

1. Мэтамова сэмантыкі ў граматыцы Паніні. Магістэрская праца

2. Самабыцьцё. Уводзіны ў спадчыну Ведаў. Эсэ

3. Багавітава Песьня. Пераклад з санскрыту

4. Узоры Свадзеі. Мэтафізыка мовы. Лекцыі