Мысленне. Ад філасофскага здумлення да практычнай катэгарычнасці

Уладзімір Мацкевіч - філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Супольнае вырашэнне практычных пытанняў спараджае супярэчнасці паміж людзьмі. Разбіраючыся з супярэчнасцямі, людзі звяртаюцца да абагульненняў, шукаючы ў іх падставы да паразумення. Абагульняючы свае разыходжанні ў поглядах, людзі ўздымаюцца спачатку да тэорыі таго, чым займаюцца, потым вышэй, і калі-некалі даходзяць да светапоглядных праблемаў, высвятляючы, што розныя падыходы і бачанне свету замінае супольнай працы.

Сутыкнуўшыся з носьбітамі іншага светапогляду, людзі часцей за ўсё прыпыняюць з імі кантакты і шукаюць так званых аднадумцаў, бо так прасцей. Часам гэта пазначаецца словамі: “Гэта ўжо філасофія, тут няма пра што спрачацца і гаварыць!” А менавіта філасофія і прызначаная для таго, каб здымаць самыя вялікія і прынцыповыя супярэчанні.

Курс прызначаны не для таго, каб распавесці пра “сапраўдную філасофію” ці тое, як уладкаваны гэты свет, а для таго, каб навучыцца карыстацца філасофіяй для дасягнення паразумення паміж рознымі людзьмі, нават з супрацьлеглымі светапоглядамі. Для чаго? Для супольнай працы, для дасягнення практычных мэтаў у маштабах малых і вялікіх супольнасцяў.

Курс разлічаны на 10 заняткаў.

ЗАПІСАЦЦА НА КУРС

Іншыя курсы: