Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыя

  

Андрэй Ягораў - метадолаг і палітолаг, магістар палітычных навук, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, экспертАгенцтва гуманітарных тэхналогій

Тацяна Вадалажская - метадолаг і сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхнологій

 Алена Барадачова - матэматык, загадчык сектарам матэматычнай апрацоўкі і аналізу сацыялагічнай інфармацыі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі

Сучаснае жыццё напоўненае вымярэннямі і дадзенымі, якія збіраюцца кожнае і імгненне, так, што падаецца ўсё нашае жыццё апісана праз іх. Застаецца толькі б атрымаць да іх доступ і шмат таямніцаў стане зразумелымі. Мы дазнаемся пра тое, што схавана пад бюрактарычнымі працэдурамі, незразумелымі словамі і шматлікімі фактамі. Рух да выкарыстання адкрытых дадзеных звязаны не толькі з ведай, але і з магчымасцямі разумення, аналіза, прыняцця рашэння і ў выніку далучэння да кіравання сваім жыццём, нашым агульным жыццём.

Але ўсё гэта магчыма толькі пры ўмове валодання дакладнымі інструментамі сбору, аналізу і інтэпрытацыі дадзеных. Калі гэтая умова не выконваецца, мы патрапляем у пастку штучнай карціны свету, неадэватных вывадаў і, нарэшце памылак у дзеянні.

Прапанаваны курс будзе пабудаваны на высвятленні шэрагу пытанняў, звязаных з базавымі памылкамі у аналітычнай працы і інтэрпрэтацыі дадзеных. Плануецца, што падчас курса будуць разгледжаны і абмеркаваны наступныя тэмы:

  • Адкрытыя дадзеныя – адкрытыя магчымасць
  • Што такое добра і што такое кепска ў аналітычнай працы. 10 пунктаў  у па якіх можна зразумець ці давяраць аналітыцы
  • Тэорыя ўсяго ці як павінна быць пабудавана даследаванне
  • Карціна свету праз статыстычныя законы: межы і магчымасці разумення
  • Правілы чытання і інтэпрэтацыі дадзеных (табліцы, адсоткі і г.д.)
  • Сувязь паміж з’явамі

Курс будзе ісці ў веснавы семестр

ЗАПІСАЦЦА НА КУРС