Прэзентацыя Анталогіі сучаснага беларускага мыслення

20 мая 2016
Другі выпуск Анталогіі беларускага мыслення выходзіць пад назвай “Код прысутнасці”, самой гэтай намінацыяй пазначаючы новы этап існавання беларускага мыслення, яго сталенне і фармаванне выразных рысаў. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў – тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, крытыка падыходаў і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, паглыбленне ў карані цывілізацыі ад самага пачатку і асэнсаванне Беларусі “якой яна ёсць”. Прэзентацыя выдання адбылася 18 траўня 2016 года.
Падзеі: