Публічная дыскусія “Ці былі ў Беларусі дысідэнты?”

Апублікавана: 13.05.2015

Палітычная сфера

Дысідэнцтава – форма непрымання ў аўтарытарнай дзяржаве, ад лацінскага “dissidere” “быць адлучаным», «не згаджацца», «думаць інакш».

Дысідэнцкі рух быў адной з асаблівасцю палітычнага жыцця ў СССР. А ці былі дысідэнты ў БССР? Ці існаваў у савецкі час беларускі дысідэнцкі рух?

Ці быў дысідэнцкім рух беларускай інтэлігенцыі, які меў пераважа нацыянальны характар і быў антыкамуністычным па прычыне палітыкі русіфікацыі, якую праводзіа камуністычная ўлада?

Гэтыя пытанні застаюцца дыскусійнымі, і менавіта таму ім плануецца прысвяціць публічную дыскусію ў межах Каферэнцыі з удзелам навукоўцаў і ўдзельнікамі грамадскага руху 1980-х – пачатку 1990 гадоў.

Дыскусія адбудзецца 15 мая ў 18-30 (галерэя Ў, пр. Незалежнасці 37а).

Удзельнікі дыскусіі:

Раман Якаўлеўскі – палітычны аглядальнік

Алег Дзярновіч – гісторык

У межах дыскусіі будуць паказаныя фрагменты дакументальнага фільму “Дысідэнт” пра Міхася Кукабаку – беларускага дысідэнта, які за свае перакананні 17 гадоў правёў ў турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях. У 2014 годзе Міхась Кукабака па запрашэнні Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыехаў у Беларусь. Падарожжа на Радзіму ляжыць у аснове дакументальнага фільму “Дысідэнт”. Фільм раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі: як можа адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, як не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, як перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні.

Упершыню фільм быў паказаны 30-га кастрычніка 2014 года ў дзень Ахвяраў палітычных рэпрэсій ў Бабруйску – на Радзіме беларускага дысідэнта Міхася Кукабакі.

Share: