Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года

Апублікавана: 5.01.2015
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Абвешчаныя даты правядзення Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Найбуйнейшая беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года. Традыцыйна на Кангрэс збяруцца каля 400 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама адбудзецца наданне чарговай Прэміі за найлепшую навуковую публікацыю ў 2013-2014 гадах.

Заяўкі на арганізацыю панэляў і секцыяў у межах Пятага Кангрэса прымаюцца да 15 сакавіка.

Кнігі і артыкулы можна намінаваць на прэмію да 15 красавіка.

І, нарэшце, індывідуальныя заяўкі для ўдзелу ў Кангрэсе можна будзе падаваць да 18 траўня.

Share: