Размова дня з Аксанай Шэлест: Адкуль чакаць пераменаў?

Кангрэс беларускіх даследчыкаў у Коўне, які адбыўся гэтымі днямі, стаў ужо досыць традыцыйным і звыклым, хоць грамадства мала пра гэта ведае. Адно з самых цікавых даследаванняў, якое было прэзентавана на кангрэсе – пра беларускую салідарнасць. Размаўляем з аўтарам даследавання сацыёлагам Аксанай Шэлест.