ШКОЛА ВКЛ: дыялог са спадчынай

Кіраўнік: Алег Дзярновіч

Вялікае Княства Літоўскае – гэта наша гістарычная Айчына і прадмет філігранных даследаванняў. Як не згубіць стваральны пафас нашых пазітыўных уяўленняў і адначасова паглыбіць прагматычныя веды? Адным з адказам на выклікі спадчыны і яе інтэрпрэтацыяў можа стаць новы фармат Школы ВКЛ, які прадугледжвае спецыялізаванае, паглыбленнае вывучэнне сюжэтаў з пісьмовасці, права і гістарычнай памяці ВКЛ, а таксама абмеркаванне актуальных кірункаў гістарыяграфіі, сусветнай і айчыннай. Гэта дазваляе вывесці вывучэнне гісторыі на ўзровень дыялогу са спадчынай.

У рамках Школы ВКЛ прадугледжваецца стварэнне двухузроўневай сістэмы: 1) для прафесійных гісторыкаў (Семінар па метадалогіі гісторыі); 2) для ахвотных набыць прафесійныя веды і навыкі ў гістарычнай рамястве (Лабараторыя). Гэта адыход ад чыста асветніцкага фармату. Але шырокая трыбуна таксама захоўваецца ў выглядзе асобных лекцый, якія будуць прысвечаны асэнсаванню найважнейшых праблемаў гістарыяграфіі, па якіх у Школе ВКЛ чытаюцца курсы.

Застаючыся ў дыскусійным поле гістарыяграфіі ВКЛ, слухачы Школы могуць атрымаць досвед самастойнай даследчай працы. У рамках Лабараторыі Школы ВКЛ прадугледжана вывучэнне такіх спецыяльных дысцыплін, як беларуская палеаграфія ХІІ—XVII ст., гістарычная храналогія, права ВКЛ, Майстэрня генеалогіі. Але слухачы Школы ВКЛ змогуць таксама ўдзельнічаць ў нізцы афіляваных курсаў, якія праблематызуюць гістарычную веду наагул і гістарыяграфію ВКЛ у прыватнасці: Семінар актуальнай беларускай гістарыяграфіі, Гісторыя беларускай думкі і інш..

Разнастайная праграма Школы ВКЛ, самастойная і супольная праца павінны спрыяць станаўленню навыкаў даследчай працы, здольнасці да самастойнага “Дыялогу са спадчынай”. Адпаведна і выпускная праца ў Школе ВКЛ бачыцца як самастойнае даследаванне (артыкул) па абранай тэматыцы.

У якасці слухачоў Школы ВКЛ запрашаюцца спецыялісты, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнты старэйшых курсаў ВНУ; журналісты, якія пішуць на гістарычную тэматыку; краязнаўцы, якія жадаюць засвоіць новыя методыкі даледаванняў. Карыснымі набытыя веды будуць і для экскурсаводаў. Навукова-гуманітарны фокус Школы ВКЛ зусім не выключае ўдзел у ёй спецыялістаў з іншых кірункаў веды. Хоць, зразумела, у практычным плане яна можа быць найбольш карыснай для тых, хто спецыялізуецца ў профільных дысцыплінах.

Нашая задача – быць светапоглядна і маральны гатовымі да дыялогу з нашай уласнай спадчынай.

У працы школы будуць браць удзел: Алена і Андрэй Любыя, Марат Клімаў, Аляксей Шаланда

Школа разлічана на 2 з паловай ўніверсітэцкія гады.

Пачатак – студзень 2016,  сканчэнне – травень 2018 года.

У гэтым годзе працягваем абмяркоўваць класіку сусветнай гістарыяграфіі, а палова года-- акцэнт на літоўскую гістарыяграфію

___________________

Негледзячы на тое, што школа працуе ўжо поўгады, Вы маеце магчымасць далучыцца да яе. Запрашаюцца слухачы паводле наступных крытэрыяў:

1) ідэалагічныя: гатоўнасць да панарамнага, недэрмінаванага погляду на гісторыі;
2) інстытуанальныя: прэферэнцыі маюць тыя з заяўнікаў, хто так ці інакш сутыкаўся з дзейнасцю Лятучага Універсітэта (іншыя курсы, публічныя лекцыі, імпрэзы).

Каб патрапіць у школу неабходна да 10 кастрычніка падаць заяўку (запоўніць анкету і даслаць матывацыйны ліст) па спасылцы ніжэй.

Усе падаўшыеся будуць запрошаны да сумоўя. Нашае сумоўе – гэта не тэст і не ўступны іспыт, але спроба зразумець зыходныя пазіцыі.

Падаць заяўку на паступленне ў Школу.

Іншыя школы: