Спадчына Ігната Абдзіраловіча. Публічная лекцыя ў Гародні

Апублікавана: 10.12.2015

Лятучы ўніверсітэт

грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”

курсы беларускай мовы “Мова Нанова”

прадстаўляюць

цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу

лекцыя першая

ПАВЕЛ БАРКОЎСКІ

МІНУЛАЯ БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ: ЗАПАВЕТ ІГНАТА АБДЗІРАЛОВІЧА

 

Ігнат Абдзіраловіч - аўтар маленькага эсэ “Адвечным шляхам” і несувымерна вялікай ідэі "ліючайся формы". Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі - якая і ўзнікае, калі мы звяртаемся да яе пачатку, спрабуючы прачытаць запаветы заснавальнікаў і ўбачыць праз іх вобразы будучыні. У час, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, ідэі Абдзіраловіча выяўляюцца неверагодна жывымі і дзейснымі.

У межах Году беларускага мыслення  Лятучы ўнівэрсітэт  у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі”, курсамі беларускай мовы “Мова Нанова” падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў – цыкл пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая,  Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч.  Лекцыі адбудуцца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародня, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Магілёў.

17 снежня а 18.30 у гарадзенскай галерэі “Крыга” Павел Баркоўскі прамовіць першую лекцыю  "Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча". Праз асэнсаванне апісанай Абдзіраловічам культуралагічнай і геапалітычнай дылемы  паміж Усходам і Захадам і прапанаваных ім магчымых сцэнароў будучага развіцця Беларусі ў палітычных, культурных, гаспадарчых формах, разам з лектарам спрабуем разважаць над пытаннямі:  наколькі прапановы, агучаныя сто год таму, працягваюць заставацца дзейснымі і карыснымі сёння? Наколькі пасуюць сённяшнім варункам нашага развіцця, даюць нам належны шлях?

Лекцыя адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 3-11 (галерэя “Крыга”). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:  +375297843221 (Гародня); +375297422040 (Менск)

Анонс лекцыі суправаджае акварэль беларускага мастака Вячаслава Паўлоўца, крыніца тут.

Share: