Спадчына Ігната Абдзіраловіча. Публічные лекцыі.

Лятучы ўніверсітэт

грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”

курсы беларускай мовы “Мова Нанова”

прадстаўляюць

цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу

 

ПАВЕЛ БАРКОЎСКІ. МІНУЛАЯ БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ: ЗАПАВЕТ ІГНАТА АБДЗІРАЛОВІЧА

Наколькі прапановы, агучаныя сто год таму, працягваюць заставацца дзейснымі і карыснымі сёння? Наколькі пасуюць сённяшнім варункам нашага развіцця, даюць нам належны шлях?

Канспект лекцыі

 

ІГАР БАБКОЎ.  АБДЗІРАЛОВІЧ І БЕЛАРУСКАЯ ТРАДЫЦЫЯ

Абдзіраловіч – гэта радыкальная заяўка на суб’ектнасць і разгортванне адмысловай беларускай метафізікі. Сёння, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, вельмі дзейсным можа аказацца зварот да ПАЧАТКУ.

Канспект лекцыі

 

ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ. ТВОРАЧЫ ЗРУЙНУЕМ

 “Творачы зруйнуем” - гэтыя словы канцуюць эсэ Ігната Абдзіраловіча “Адвечным шляхам”. Хаця на іх звычайна не звяртаюць увагі, альбо спалохана спяшаюцца забыць. Як жа так! У школках заўсёды вучылі, што кожны творчы акт a priori  ёсць цудам, якое адно вялічыць прыўкрасу жыцця, а тут…

 

 

ІРЫНА ДУБЯНЕЦКАЯ: НАЦЫЯТВОРЧАСЦЬ ЯК СВАБОДА ДУХУ: Беларусь Ігната Абдзіраловіча

Чаму нам здаецца, што Ігнат Абдзіраловіч, пішучы блізу 100 гадоў таму, глядзеў наўпрост у наш час? Ці то беларусы вось толькі цяпер даспелі да па-надчасавага сумоўя з ім, ці то гэта па-надчасавая Беларусь зводзіць сваіх творцаў у вольным сумоўі – і вось мы несвядома апынуліся з ім твар у твар ды мусім цяпер ацаніць свае чыны, жаданні, ідэі ды мроі паводле ягонай шкалы каштоўнасцей?

 

МІХАІЛ БАЯРЫН: ІГНАТ АБДЗІРАЛОВІЧ. ЗАПАВЕТ ЛІЮЧАЙСЯ ФОРМЫ

Нам належыць узнавіць беларускі час. Перастварыць мову, пераўявіць краіну. І тады мы ўзгадваем пра яшчэ адзін узор Беларусі, які здаваўся раней нямысным і немагчымым. Запавет ліючайся формы Ігната Абдзіраловіча - гэта ідэя, вартая быць марай нашага тысячагоддзя.

Канспект лекцыі

СЯРГЕЙ ДУБАВЕЦ "ІГНАТ АБДЗІРАЛОВІЧ. МАСТАЦТВА МІСТЫФІКАЦЫІ" 

...Трактат пра душу для нас, выхаваных у савецкіх парадках і ўжо расчараваных у іх, трапляў у самую кропку. Маладыя душы патрабавалі эвалюцыі і мы ўжо ведалі, што хочам свайго – беларушчыны, а тут кожная нота складаецца ў новую музыку і мы разумеем – так, гэта тое, чаго мы хочам. Да гэтага мы імкнёмся, гэта нашы перажываньні і пік нашых жаданьняў. Вось яно!"

Канспект лекцыі 

 

ДЫСКУСІЯ

 “Адвечным шляхам” у стогадовай перспектыве 

Удзельнікі: Ігар Бабкоў, Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Шчытцова, Валянцін Акудовіч, Ірына Дубянецкая, Павал Баркоўскі, Сяргей Дубавец