Тыдзень беларускага мыслення. Праграма

 ПРАГРАМА

                                                (папярэдняя. Сачыце за зменамі на старонцы ў ФБ)

      МІНСК                                                                                                            .

16 верасня (пятніца)

19.00-22.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Адкрыццё выставы “COGITO ALBARUTHENIAE”. Панарама беларускага мысьленьня: энцыкляпэдыі, анталёгіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, пэрыёдыка. Вядзе Валянцін Акудовіч. Удзельнічаюць у імпрэзе Тацяна Вадалажская, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Санько, Тацяна Шчытцова, Валер Булгакаў, Уладзімір Някляеў.(анонс)

Лятучы ўніверсітэт, Беларускі калегіюм, ЕўраБеларусь

19 верасня (панядзелак)

17.30-19.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

"Беларускі Калегіюм як інтэлектуальная прастора". Вядзе імпрэзу Ірына Дубянецкая. Удзельнікі: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глёбус, Андрэй Казакевіч, Алесь Разанаў, Сяргей Харэўскі, Вольга Шпарага.(анонс)

Беларускі Калегіюм

18.00-21.00 ГЦ"Цівалі", вул.Прытыцкага, 29 

Занятак “Беларускае мысленне” ад Мова Нанова з удзелам Валянціна Акудовіча (анонс)

Мова Нанова Мінск

18.00-20.00 Press Club Belarus, вул.В.Харужай,3-601 

Медыя-ток "Рабаўніцтва без узлому. Што рабіць з крадзяжом кантэнту ў беларускіх медыя". Мадэратар - Мікалай Анішчанка.

Press Club Belarus, "Беларусский Журнал"

20.00-22.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

"Лятучы ўніверсітэт вядомы і невядомы". Прэзентацыя прасторы, асобаў, праграмы і планаў на наступны год. Вядзе імпрэзу Марына Штрахава. Запрошаны да ўдзелу: Павал Баркоўскі, Уладзімір Мацкевіч, Міхаіл Баярын, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Тацяна Шчытцова, Іван Вядзенін, Вячаслаў Бабровіч, Алег Дзярновіч ды інш. (анонс)

Лятучы ўніверсітэт

20 верасня (аўторак)

17.00-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

"Аляксандр Грыцанаў і яго справа". Сolloquium і дыскусія пра праект Аляксандра Грыцанава. Удзельнікі: Уладзімір Мацкевіч, Канстанцін Скуратовіч, Мікалай Кацук ды інш.(анонс)

Лятучы ўніверсітэт

  Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Уладзімір Галянкоў, публічная лекцыя "Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы"(анонс)

ЕўраБеларусь, Лятучы ўніверсітэт

19.00-21.00  ЦЭХ, вул.Кастрычніцкая, 16

Дыскусія "Дадзеныя: мапа ці тэрыторыя", удзельнікі: Тацяна Вадалажская, Аляксей Казлюк, Сяргей Кадомскі, Вадзім Радзівіл, Вадзім Шмыгаў,  Глеб Кануннікаў. Мадэратар: Аліна Радачынская (анонс)

Супольнасць «Адкрытыя дадзеныя. Беларусь»

18.30-20.30  Галерэя Ў, пр.Незалежнасці, 37а

Круглы стол "Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення". Удзельнікі: Вольга Іванова, Аляксандр Даўгоўскі, Андрэй Мастыка, Ірына Кашталян. (анонс)

Беларускі архіў вуснай гісторыі, Мінская гістарычная майстэрня

21.00-22.00  Кнігарня “ЛогвінаЎ”, пр.Незалежнасці, 37а

“Цывілізацыя заходняга буддызму” & тры маніфэсты. Музычна-інтэлектуальная чытанка з цыклу “Мысленьне LIVE: лёгкія партызанскія (з)рухі”. Ігар Бабкоў і Сяргей Пукст (piano) (анонс)

Кнігарня ЛогвінаЎ

21 верасня (серада)

17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Дыскусія "Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі  ў сучаснай Беларусі". Удзельнікі: Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Юры Чавусаў, Аляксандр Філіпаў (анонс)

Інстытут палітычных даследванняў "Палітычная сфера", Беларускі Калегіюм

34mag.net

19.30-21.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Уладзімір Мацкевіч, публічная лекцыя "Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса"(анонс)

Лятучы універсітэт, ЕўраБеларусь

19.00-21.00 Галерэя ТUT.BY, пр.Дзяржынскага, 57

Рыгор  Русецкі, публічная лекцыя "Оптыка. Уводзіны(анонс)

"Тутэйшы кампендыум" ( "Папулярная навука па-беларуску)

19.00-21.00 Кнігарня "ЛогвінаЎ", пр.Незалежнасці, 37а

"Гедройцаўскі марафон". Удзельнікі - аўтары кнігаў з шорт ліста прэміі: Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Алесь Пашкевіч, Таня Скарынкіна. (анонс)

Кнігарня "ЛогвінаЎ"

22 верасня (чацвер)

17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Дыскусія "КРЫЎЯ як нацыянальны праект. (З гісторыі ідэй Беларусі)". Удзельнікі Ігар Бабкоў, М іхаіл Баярын, Ірына Дубянецкая, Аляксей Ластоўскі, Сярсей Санько. Вядзе дыскусыю Тодар Кашкурэвіч.(анонс)

Беларускі Калегіюм

18:30-20:30 PUNKT, вул. Кастрычніцкая 23а

Ролевая гульня жывога дзеяння  "Сэрца маці" (судовы працэс). Вядуць Аляксандр Каралевіч, Маргарыта Корзун (анонс)

Ларп-фабрыка Мінск

19.00-21.30. Imaguru, вул.Фабрыцыуса, 4

"Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі". Дыскусія. Удзельнікі: Ірына Дубянецкая, Сяргей Харэўскі, Валер Булгакаў, Аляксей Ластоўскі, Алесь Белы, Мікіта Броўка, мадэратар — Павел Баркоўскі. (анонс) 

"Будзьма беларусамі!", Лятучы ўніверсітэт

19.30-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Яраслаў Бекіш, публічная лекцыя "Не-уяўляючы Беларусь: тры “зялёныя” ўтопіі" (анонс)

 

ЕўраБеларусь, Лятучы ўніверсітэт

21.00-22.00 кнігарня ЛогвінаЎ, пр.Незалежнасці, 37а

“Амбасада” і далей. Музычна-інтэлектуальная чытанка з цыклу “Мысленьне LIVE: лёгкія партызанскія (з)рухі”. Марыя Мартысевіч і Сяргей Пукст (piano).(анонс)

Кнігарня ЛогвінаЎ

23 верасня (пятніца)

17.30-19.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Зміцер Задорын, публічная лекцыя "Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска" (анонс)

Еўрабеларусь, Лятучы ўніверсітэт

20.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба, дуэт "АГАТА", лекцыя з элементамі майстар-класу "Беларусь праз музычную семіантыку і сітаксіс"(анонс)

Еўрабеларусь, Лятучы ўніверсітэт

21.00-22.00 Кнігарня ЛогвінаЎ, пр.Незалежнасці, 37а

“Slo Mo” ды іншыя правакацыі. Музычна-інтэлектуальная чытанка з цыклу “Мысленьне LIVE: лёгкія партызанскія (з)рухі”. Максім Жбанкоў і Сяргей Пукст (guitar). (анонс)

Кнігарня ЛогвінаЎ

24 верасня (субота)

13.00-18.00 Галерэя ТUT.BY, пр.Дзяржынскага, 57

Жывая бібліятэка “Сустрэча з Іншым”

Супольнасць “Жывая бібліятэка”

14.00-18.00 Фаланстэр, вул. Захарава 77а, п.2

Майстэр-клас па Вікіпедыі: "Каго любіць Вікі, ці чаму Джымі Ўэлс круцей за Мацкевіча? (анонс)

Супольнасць  "Фаланстер"

15.00 - 16.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

"Тэхнікі інтэрпрэтацыі: разам чытаем тэксты інтэлектуалаў", бліц-аналіз тэкстаў. Праводзяць слухачы Лятучага ўніверсітэта (анонс)

Лятучы ўніверсітэт

17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Ігар Бабкоў, публічная лекцыя "Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі" (анонс)

Лятучы ўніверсітэт

19.30-21.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Панэльная дыскусія "Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі: ідэі, кантэксты, перспектывы". Удзельнікі: Т. Вадалажская, М. Кацук, А. Камароўскі, А. Шэлест. (анонс)

Лятучы ўніверсітэт

25 верасня (нядзеля)

14.00-16.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Беларускія гістарычныя часопісы: падсумаванне здабыткаў і роздум пра будучыню” Дыскусія, удзельнікі: Генадзь .Сагановіч, Алесь Смалянчук,  Алесь Пашкевіч. Мадэратар – Аляксей Ластоўскі (анонс)

Беларускі калегіюм

16.00-18.00 Imaguru, вул.Фабрыцыуса, 4

Аляксандра Скарабагатава, публічная лекцыя "Галоўныя адкрыцці біялогіі за апошнія 10 год" (анонс)

Праект "Наука вне себя"

16.30-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

"Беларускае мысленне: quo vadis?". Дыскусія на падставе Анталогіі беларускага мыслення "Код прысутнасці". Мадэратар -  Тацяна .Вадалажская (анонс)

Лятучы ўніверсітэт

19.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу эсэ  “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”. (анонс)

Закрыццё Тыдня беларускага мыслення.

 

       БЕРАСЦЕ                                                                                                    .

24 верасня (субота)

19.00-22.00 Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1

Імпрэза “Чытаем беларускіх мысляроў” (анонс)

Тэатр “Крылы халопа”

      ГОМЕЛЬ                                                                                                             .

24 верасня (субота)

15.00-18.00 Тайм-клуб “Флэт”, вул. Савецкая 124

Дыскусія "Займацца фемінізмам' ці імкнуцца да роўнасці: дасягненні і паразы гендэрнага дыскурсу ў Беларусі" вядзе Алесь Плотка, удзел прымуць Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, Ганна Сцерына і Алена Мінчэня (анонс)

Алесь Плотка

      МАГІЛЁЎ                                                                                                  

22 верасня (чацьвер)

18.30-20.30 зав. Чкалава, 16

"Код прысутнасці” . Валянцін Акудовіч і Сяргей Дубавец прадстаўляюць Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.". Прэзентацыя кнігі і дыскусія.

Лятучы ўніверсітэт, Беларускі калегіюм 

 

      ВІЦЕБСК                                                                                                 .

18 верасня (нядзеля)

16.00-18.00 вул. Валадарскага, 129

Круглы стол "Хваліць нельга лаяць: што ў Беларусі не так з лідэрамі меркаванняў". Удзел прымуць Вячаслаў Бабровіч і Сяргей Нікалюк

Наш дом

23 верасня (пятніца)

18.00-20.00

"Код прысутнасці” . Уладзімір Мацкевіч прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.". Прэзентацыя кнігі і дыскусія.

Лятучы ўніверсітэт, Беларускі калегіюм

 

      ГАРОДНЯ                                                                                                       

20 верасня (аўторак)

19.00-20.00 Галерэя "Крыга", вул. Савецкая, 3

"Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952)”. Прэзентацыя вынікаў экспедыцыі на Гарадзеншчыну і дыскусія пра ролю вуснай гісторыі ў сучасным інтэлектуальным жыцці Беларусі (анонс)

Беларускі архіў вуснай гісторы

21 верасня (серада)

19.00-20.00 вул. Гараднічанская, 32а, капліца грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай

І.Дубянецкая, публічная  лекцыя "Пераклады Бібліі ў еўрапейскім культуратворчым працэсе"

 

19.00-20.00 вул. Савецкая, 3

Адкрытая дыскусія "Як напісаць кнігу пра Радзіму" з удзелам Лявона Карповіча, аўтара манаграфіі "Маё мястэчка Луна-Воля"

Гарадзенская бібліятэка

24 верасня (субота)

16.00-18.00, ля ўваходу на старыя гарадзенскія могілкі па вул. Антонава

Андрэй Вашкевіч вядзе  экскурсію “Старыя гарадзенскія могілкі” (анонс)

 

      БАБРУЙСК                                                                                              .

21 верасня (серада)

18.00-20.00 Тайм клуб 1387, вул. Савецкая, 97-2

"Код прысутнасці”. Тацяна Вадалажская прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.". Прэзентацыя кнігі і дыскусія.

Лятучы ўніверсітэт, Тайм клуб 1387

23 верасня (пятніца)

18.00-20.00 Тайм клуб 1387, вул. Савецкая, 97-2

Жывая Бібліятэка. “Сустрэча з Іншым”.

Супольнасць “Жывая бібліятэка”, Тайм клуб 1387

 

      АСТРАВЕЦ                                                                                             .

21 верасня (серада)

18.00-19.00 вул. Кастрычніцкая, 3

Мова Нанова. Сустрэча з удзелам  Максіма Жбанкова

Мова Нанова Астравец

 

_______________________________________________________

У арганізацыйны камітэт Тыдня ўваходзяць:

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.