Універсітэцкі семінар

Апублікавана: 19.05.2017

Чарговае (і апошняе ў гэтым годзе) паседжанне ўніверсітэтскага семінара будзе прысвечана абмеркаванню прэзентацыі ШКОЛЫ САЦЫЯЛЬНА-ФІЛАСОЎСКАЙ АНАЛІТЫКІ, якая адбылася на мінулым семінары, а таксама рэфлексіі ўсяго сезону нашай супольнай працы.

Семінар адбудзецца 23 траўня (аўторак).

Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).

Пачатак: у 18.30.

Уваход вольны!

 

Універсітэцкі семінар: сезон 2016-2017. У мінулым годзе мы адкрылі другі ўзровень навучання ў Лятучым універсітэце – Школы магістраў гульні. Кожная з іх накіравана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх групаў у шчыльнай камунікацыі з Настаўнікамі – беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Кожная з іх разгортвае сваю “гульню”, свой асабісты спосаб пабудовы мыслення і дзеяння, стварэння культуры і свету.

Кожная з школаў паступова выпрацавала свой стыль, утварыла супольнасць і распачала ўнутраныя інтэлектуальныя працэсы. У гэтым годзе мы вырашылі, што зараз самы час сустрэцца на агульным полі гульні.

Што кожная школа можа прапанаваць у якасці інтэлектуальнага выкліка? Як прапануе арганізаваць супольнае мысленне?

Сёлетні ўніверсітэцкі семінар пераўтвараецца ў прастору сустрэчы школаў: прэзентацыі, каммунікацыі і супольнага мыслення.

Share: