Універсітэтскі семінар

11 сакавіка 2017

Чарговае паседжанне ўніверсітэтскага семінара будзе прысвечана рэфлексіі і абмеркаванню прэзентацыі “Школы гісторыі ідэй” на тэму “Універсітэт як мейсца мысьлення: успаміны і рэканструкцыі”, якая адбылася на мінулым семінары.

Семінар адбудзецца 14 сакавіка (аўторак).

Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).

Пачатак: у 18.30.

Прапануем таксама ўзяць да ўвагі тэкст-“рэпліку” Паўла Баркоўскага “Дэманы Асветніцтва, альбо пра неадпаведнасць Канта нашаму часу”, які напісаны ў працяг дыскусіі, пачатай на мінулым семінары.

Універсітэцкі семінар: сезон 2016-2017. У мінулым годзе мы адкрылі другі ўзровень навучання ў Лятучым універсітэце – Школы магістраў гульні. Кожная з іх накіравана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх групаў у шчыльнай камунікацыі з Настаўнікамі – беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Кожная з іх разгортвае сваю “гульню”, свой асабісты спосаб пабудовы мыслення і дзеяння, стварэння культуры і свету.

Кожная з школаў паступова выпрацавала свой стыль, утварыла супольнасць і распачала ўнутраныя інтэлектуальныя працэсы. У гэтым годзе мы вырашылі, што зараз самы час сустрэцца на агульным полі гульні.

Што кожная школа можа прапанаваць у якасці інтэлектуальнага выкліка? Як прапануе арганізаваць супольнае мысленне?

Сёлетні ўніверсітэцкі семінар пераўтвараецца ў прастору сустрэчы школаў: прэзентацыі, каммунікацыі і супольнага мыслення.