Уводзіны ў пост-каланіяльную тэорыю

   ЗАПІСАЦЦА НА КУРС

Ігар Бабкоў - філосаф і гісторык ідэй, літаратар, кандыдат філасофскіх навук                        

Посткаляніяльныя дасьледаваньні (посткаляніяльная тэорыя) – акадэмічны накірунак, які паўстаў у васьмідзесятых гадах XXстагодьдзя на сутыкненьні заходняй акадэміі і незаходняга сьвета ў канцэптуальнай прасторы новай гуманістыкі. Посткаляніяльныя дасьледаваньні перажылі фантастычны ўздым напрыканцы стагодзьдзя, -- нарадзіўшы міжнародныя часопісы, дасьледчыя праграмы й спецыялізацыі ў універсітэтах , замяніўшы ў інтэлектуальнай модзе постмадэрнізм, -- і адносную стабілізацыю ці нават спад напачатку новага тысячагоддзя.  

Тым ня менш на сёньня посткаляніяльная тэорыя -- адзін з асноўных крытычных дыскурсаў сучаснасьці, які ў апошнія дзесяцігодзьдзі ня проста пацясьніў папярэднія крытычныя тэорыі, але й пагрозьліва падабраўся да традыцыйных дысцыплінарнасьцяў, крытыкуючы іх да эўрацэнтрызм, эсэнцыялізм, унутраны каляніялізм й г.д.

У заходняй акадэміі ён заняў мейсца побач з нэамарксізмам,  постмадэрнізмам, фэмінізмам ды псыхааналізам. Але, у адрозьненьне ад апошніх, мае пэўную мэтадалягічную, тэматычную ды геаграфічную гетэрагеннасьць, усьведамляючы сябе ў якасьці “шырокай сеткі крытычных праектаў, скіраваных на пераадоленьне эканамічнай, палітычнай, але перадусім інтэлектуальна-культурнай залежнасьці не-заходняга сьвету”. 

10 заняткаў з 14 лістапада.

Заняткі будуць ісці па панядзелках. 

ЗАПІСАЦЦА НА КУРС