Збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Пятым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

Апублікавана: 12.05.2015

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса ‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і другіх краін. 

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада.  Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Для рэгістрацыі на V Кангрэс прайдзіце па спасылцы.

Ніжэй прапануем вашай увазе спіс тэматычных блокаў

  1. Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка
  2. Палітычныя інстытуты. Эканамічная палітыка
  3. Навука і адукацыя
  4. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
  5. Кніжная культура Беларусі: гісторыя і тэорыя
  6. Гісторыя Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзяў
  7. Літаратуразнаўства і лінгвістыка
  8. Філасофскія даследаванні і інтэлектуальная традыцыя Беларусі
  9. Псіхалогія. Сучасны стан, праблемы і перспектывы псіхалогіі развіцця ў Беларусі
  10. Гісторыя царквы
  11. Сучасная беларуская культура
  12. Антрапалогія, этнаграфія і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны
  13. Гендэрныя “правілы”: дыскурсы, палітыкі і практыкі
  14. Юрыспрудэнцыя і правы чалавека

З падрабязным спісам тэматычных блокаў і панэляў і іх апісанняў можна азнаёміцца тут.

Дэдлайн падачы — 18 мая 2015 года.

Share: