Даследванні

Існаванне мыслення ва ўніверсітэце магчыма праз забеспячэнне комплексу працэсаў: праблематызацыі існуючых падыходаў, метадаў і веды; пошуку, вытворчасці і крытыкі веды;  падрыхтоўкі і распрацоўкі техналогій, праграм і праектаў; іх выпрабавання, а таксама развіцця інструментаў і метадаў арганізацыі мыслення. Таму сярод розных фарматаў працы Лятучага ўніверсітэту важнае месца займаюць даследчыя і распрацоўчыя праекты, у якіх удзельнічаюць як сталыя даследчыкі і адмыслоўцы, так і тыя, хто толькі імкнецца авалодаць гэтым майстэрствам і зацікаўлены ў распрацоўцы той, ці іншай тэмы. Даследчыя праекты і групы па распрацоўкі іншых інтэлектуальных прадуктаў (праграм, тэхналогій) ёсць вынік ініцыятывы і самаагранізацыі, працяг сумеснай працы і камунікацыі, распачатай у іншых фаматах (лекцыях, семінарах).

“Даследаванне пытанняў дэсаветызацыі і праблем пераадолення супраціву дэмакратычным пераўтварэнням” (2012)

Кіраўнік даследчай групы Уладзімір Мацкевіч Гэта даследаванне разгортваецца як працяг і развіццё канцэптуальных падставаў праграмы Культурнай Палітыкі, якая праводзіцца Агенцтвам гуманітарных тэхналогій. Праект прадугледжвае даследаванне і аналіз прычын крызісу дэмакратычных трансфармацый у нашым рэгіёне. Даследаванне тычыцца:

  • інстытуцыйных, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных трансфармацыйных выклікаў Беларусі і  рэгіёну.
  • фармавання новых інстытутаў кіравання ў незалежных краінах, якія ўтварыліся пасля распаду Савецкага Саюза.
  • трансфармацый нормаў арганізацыі жыцця і ладу жыцця

"Дажынкі" у трансфармацыі культурнага ландшафту беларускіх гарадоў»(2012)

Кіраўнік даследчай групы Сцяпан Стурэйка Гэта даследаванне накіравана на аналіз уздзеяння фестываля-ярмаркі “Дажынкі” на шэраг аспектаў жыцця беларускіх гарадоў, якія аб’яднаныя паняццем “культурны ладшафт”:

  • арганізацыя прасторы горада
  • культурная ідэнтычнаць і гістарычная памяць, спадчына
  • якасць і лад жыцця, уяўленні жыхароў горада пра сябе і свой горад
  • стэрыятыпы і медыя-эффекты фармавання культурнай прасторы