Канферэнцыя «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі»

11-12 сакавік 2016 года ў Мінску адбылася канферэнцыя «Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі», якая была зладжана Лятучым універсітэтам пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Тэма канферэнцыі паўстала з актуальнага разумення стану беларускага грамадства, што апынулася ў сітуацыі страты арыенціраў, якія б маглі задаваць матывуючую карціну будучыні.

«Беларуская мара», утопія — гэта агульнае неба, пад якім ёсць магчымасць будаваць свае асабістыя траекторыі, рэалізоўваць праекты ці разгортваць дзейнасныя праграмы. Усё больш мы назіраем, што мінулыя арыенціры самага рознага кшталту (камунізм, еўрапейскі свет, дэмакратыя, беларуская нацыя і інш.) разбураюцца пад ціскам заганаў рэалізацыі, сегментацыі і індывідуалізацыі «свету». «Неба» зніжаецца, прастора ўяўленняў і мараў становіцца ўсе прасцей.

Сёння мы можам паспрабаваць інтэлектуальнымі і культурнымі высілкамі «падняць неба», прапанаваўшы вобразы, канцэпты, ідэі і нават фантазіі, якія вымагаюць не рэалізацыі, а супольнага ўяўлення, бачання і памкнення.

Уявім сабе Беларусь праз 50 гадоў такой, якой ёй варта было б быць.

У праграме канферэнцыі — абмеркаванне будучыні Беларусі з некалькіх ракурсаў і бакоў: Антрапалагічная перспектыва: ідэнтычнасць і лад жыцця; Грамадства будучыні: выбудова, уяўленне, разуменне; Чалавек у натуральным і штучным асяроддзі; Беларусь як мара: погляд з мінулага; Вобраз прасторы і стылю.

На кожную з пазначаных тэм былі прадстаўлены па два-тры даклады, якія затым былі супольна абмеркаваны ўдзельнікамі канферэнцыі. Фарматам канферэнцыі было прадугледжана значнае месца для дыскусій, а таксама рэфлексія форм мыслення пра будучыню.

Тэзісы да выступаў

ПЛЭЙ-ЛІСТ відэазапісу канферэнцыі

ДАКЛАДЫ і ВЫСТУПЫ: 

Таццяна Вадалажская “Утопія, праект, мара – формы мыслення будучыні”

Уладзімір Мацкевіч “КДБ. Кожны дзень беларуса”

Ірына Дубянецкая “Беларус будучыні: дэканструкцыя ідэнтычнасці”

Вольга Орышава “Межы сацыялагічнага ўяўлення”

Павал Баркоўскі “Грамадства дысэнсуса: утопія ўзаемнага разумення”

Яраслаў Бекіш “ Тры зялёныя ўтопіі”

Андрэй Ягораў “Кіраванне будучыняй: ідэалогія “зялёных”

 Ігар Бабкоў “Уяўляючы Беларусь: тры ўтопіі”

Таццяна Шчытцова “Што такое «нацыятворчасць», або  L’attitude  de modernité Ігната Абдзіраловіча”

Іван Сухій “Беларусь як еўрапейская мара постсавецкага чалавека”

Міхаіл Баярын “Беларусь вялікага стылю”

Міхал Анемпадыстаў “Беларуская прастора ў тры У. Успрыманні, уяўленні, упадабанні”

Заключная дыскусія: «Межы ўтапічнага мыслення. Ці варта ствараць утопіі?»

  

Публікацыі па слядох канферэнцыі:

Уяўляючы Беларусь. Па выніках канферэнцыі

Формулы будущего. «Игра престолов» как актуальная утопия

Шлях да “сіліконавага балота”

Ці вінаватая дзяржава, альбо Дзе ўзяць вольны час для будучыні?