
09 студня
Наробак 2020
За мінулы год мы зрабілі 8 інтэлектуальных прадуктаў – многа гэта ці мала,...
Гэта жывая гутарка пра тое, чым ёсць мысленне, як яно адбываецца, што стварае інтэлектуальнае напружанне тут і цяпер, у сучасным свеце і сучаснай Беларусі.
Упершыню такія размовы, у выглядзе курса лекцый, былі прачытаныя ў 2009 годзе. З таго часу актуальныя пытанні развіцця мыслення, яго умоваў і сродкаў не скончыліся.
Слухайце размовы, сачыце за думкай, шукайце свае адказы на пытанні.
Размовы вядзе Таццяна Вадалажская.