Абвешчаны даты і месца правядзення Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

12 студзеня 2017

У гэтым годзе Кангрэс адбудзецца 15-17 верасня ў Варшаве.
Асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць Collegium Civitas.
Традыцыйна на Кангрэс збярэцца каля 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі па вынікам 2015 і 2016 гадоў.
План падрыхтоўкі Кангрэса:
1. Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – з 16 студзеня па 10 сакавіка 2017 года.
2. Збор намінацый на прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю па вынікам 2015-2016 гадоў – да 10 сакавіка 2017 года.
3. Вызначэнне папярэдняга спісу секцый – да 20 сакавіка.
4. Збор індывідуальных заявак – да 10 мая.
5. Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – да 20 мая.
6. Размеркаванне субсідый на пражыванне і транспарт – да 15 чэрвеня.
7. Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 25 чэрвеня. Да 5 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.
8. Папярэдняя праграма кангрэса – да 15 жніўня.

Больш падрабязна пра Кангрэс, яго гісторыю і арганізатараў можна дазнацца тут.