Абвешчаны лонг-ліст прэміі Гедройца-2017

15 жніўня 2017

Журы прэміі, у якое сёлета увайшлі Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч, абвесціла “доўгі спіс” прэміі.

 

Лонг-ліст уключае дванаццаць кніг:

Сяргей Астравец. Саргасава мора
Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
Валер Гапееў. Ноч цмока
Адам Глобус. Зваротная перспектыва
Андрусь Горват. Радзіва “Прудок”. Дзённік
Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек
Зінаіда Дудзюк. Лаза
Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
Паліна Качаткова. Гняздо-2
Людміла Рублеўская. Дагератып
Уладзімір Садоўскі. 1813
Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

Кароткі спіс з 6 найлепшых кніг будзе абвешчаны ў пачатку верасня, узнагароджанне пераможцаў запланавана на кастрычнік.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў з кнігай “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур з кнігай “Завяршыць гештальт” (2016).

Падзеі: