Адам Міхнік. [Не]свая краіна

04 снежня 2018

17 снежня Лятучы ўніверсітэт і Галерэя Тut.by запрашаюць абмеркаваць вострыя пытанні сучаснасці з легендарным польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.

Адам Міхнік – адзін з выбітных дзеячоў эпохі злому камуністычнай сістэмы Польшы, чые пазіцыя і дзеянні і сёння не страцілі ні актыўнасці, ні ўстаноўкі нон-канфармізму – наведае Менск у межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018. Ён з’яўляецца галоўным героем аднаго з фільмаў фестываля. Заснавальнік “Gazeta Wyborcza”, якая на працягу амаль 30 гадоў застаецца адным з галоўных польскіх медыя, спадар Міхнік па-ранейшаму “патрабуе немагчымага”, рухаецца супраць плыні і адстойвае свае ідэалы і каштоўнасці.

17 снежня Адам Міхнік выступіць перад мінскай публікай, разважаючы пра ўстаноўкі, лад жыцця і дзеянні грамадзяніна, які вымушаны жыць ва ўмовах (не)сваёй краіны. Пасля злому таталітарных рэжымаў панятак “дысыдэнт” павінен быў сыйсці з гістарычнай і палітычнай сцэны. Але беларуская рэчаіснасць і “аўтарытарны рэванш” у некаторых еўрапейскіх краінах наноў ставяць пытанне аб магчымасці рэалізаваць свае каштоўнасці і ўстаноўкі ў межах легальнага грамадскага і палітычнага працэсу.

Межы кампрамісу і калабарацыі, дылема эміграцыі і патрыятызму, індывідуальныя стратэгіі і салідарныя дзеянні – асноўныя пытанні, што будуць абмеркаваныя ў выступе.

Адам Міхнік “(НЕ)СВАЯ КРАІНА”

17 снежня

19:00

Галерэя Тut.by (пр-т. Дзяржынскага, 57)

Колькасць месцаў абмежаваная! Для ўдзелу неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

Сачыць за навінамі мерапрыемаства можна праз спецыяльную старонку на ФБ.

Паказ фільма “Міхнік: “Будзь реалістам, патрабуй немагчымага” адбудзецца ў межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018 15 снежня (19-00, Культурны хаб OK16, вул. Кастрычніцкая, 16)

Падзеі:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар