Публічная дыскусыя «Аўтарытарызм сёння»

12 декабря 2017

20 снежня на пляцоўцы Press Club Belarus адбудзецца публічная дыскусыя «Аўтарытарызм сёння», прымеркаваная да 45-годдзя Віталя Сіліцкага. Дыскусія будзе прысвечаная абмеркаванню інтэлектуальнай спадчыны Віталя Сіліцкага і ідэяў яго апошняй кнігі «Доўгая дарога ад тыраніі».

Выступоўцы: Пётр Рудкоўскі (Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў), Уладзімір Мацкевіч (Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»), Алесь Лагвінец (Дзея).

Мадэратар — Валер Булгакаў (Часопіс ARCHE).

Дыскусыя пройдзе ў сераду 20 снежня на пляцоўцы Press Club Belarus (Менск, вул. Веры Харужай, 3). Пачатак а 18:00. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.

Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Грамадзкага руху «Дзея» і Students For Liberty Belarus.

За навінамі мерапрыемства можна сачыць на адмысловай старонцы ў ФБ:

«Лятучы» таксама рэкамендуе:

Віталь Сіліцкі. Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар