“Беларусь і Біблія” з Ірынай Дубянецкай

08 кастрычніка 2018

17 кастрычніка ў вас ёсць унікальная магчымасць прайсціся па выставе “Беларусь і Біблія” разам з Ірынай Дубянецкай.

У апошнія дні працы выставы “Беларусь і Біблія”, што сабрала шмат унікальных артэфактаў жыцця адной з галоўных кнігаў чалавечай культуры, мы маем магчымаць паглядзець на сабраную калекцыю разам з біблістам, багасловам і філосафам Ірынай Дубянецкай. Калі вы яшчэ не паспелі пабываць на выставе ці хочаце ўгледзецца і глыбей зразумець гісторыю Кнігі ў кантэксце Беларусі, далучайцеся да нашай нефармальнай экскурсіі.

Сустракаемся 17 кастрычніка ў 16:00 каля ўвахода ў Нацянальную бібліятэку. Не спазьняйцеся.

Уваход на выставу па чытацкаму білету Нацыянальнай бібліятэкі ці па квітку (кошт 1,5р).

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар