Невядомая гісторыя Беларусі: беларускія остарбайтары

24 траўня 2018

29 траўня на чарговай сустрэчы ў Клубе вуснага гісторыка пойдзе размова пра тых, хто больш за 70 годоў быў вымушаны хаваць праўду пра сваё жыццё — беларускіх остарбайтараў.

Остарбайтарамі была вялікая колькасць людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы. Яны не былі злачынцамі, не выступалі супраць савецкай улады. Аднак, сталі ізгоямі ў паваенным Савецкім Саюзе. У большасці выпадкаў афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як ахвяр вайны, а як памагатых гітлераўскай Германіі.

Гэтыя людзі маўчалі больш за 70 гадоў і толькі цяпер яны расказалі пра сваё няпростае жыццё. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма “Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё”, які быў створаны на падставе матэрыялаў экспедыцый Беларускага архіва вуснай гісторыі.

Гэта ўнікальныя гісторыі рэальных людзей, якія дазваляюць кожнаму гледачу скласці сваё меркаванне пра прымусовую працу ў гады Другой сусветнай вайны і лёсы былых нявольнікаў. Фільм ужо быў паказаны ў Германіі і Гродна, у Мінску ён будзе дэманстравацца ўпершыню.

Пасля паказу фільма адбудзецца дыскусія з удзелам каардынатара праекта “Беларускія остарбайтары” гісторыкам Андрэем Мастыкам. Ён раскажа пра гэты праект і прачытае невялікую лекцыю пра остарбайтараў.

Сустрэча “Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё”

29 траўня

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна

(Мінск, вул. Сухая, 25)

Пачатак у 18.30 

Уваход вольны!

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар