Чацвёрты семінар “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” (па методыцы Аспен)

01 лютага 2018

Арганізацыйны камітэт семінара “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” абвяшчае конкурс на ўдзел у 4-м беларускім семінары па методыцы Аспен, які пройдзе 21-27 красавіка на Браслаўскіх азёрах.

Семінар “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” прапануе ўдзельнікам вольны форум для абдумвання і рэфлексіі “адвечных” чалавечых каштоўнасцяў, пошуку агульных падставаў, культывавання больш глыбокага разумення ўмоў існавання сучаснага чалавека на аснове калектыўных абмеркаванняў класічных тэкстаў чалавечай цывілізацыі. Удзельнікі семінара атрымліваюць магчымасць асабістага абнаўлення, змены прафесійнай факусіроўкі, становяцца больш падрыхтаванымі да лідарства ва ўмовах сутыкнення са складанымі рашэннямі ў свеце, які пастаянна змяняецца.

Семінар дазваляе ўдзельнікам асэнсаваць фундаментальныя асновы “добрага грамадства” (good society), тым самым паглыбляючы разуменне, пашыраючы гарызонты і падвышаючы здольнасць вырашаць складаныя праблемы.

Удзел у семінары бясплатны, адбор удзельнікаў вядзецца на конкурснай аснове.

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Для дыскусіі за круглым сталом запрашаюцца лідары з розных сфер грамадства ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў, якія:

  • дасягнулі значных поспехаў у бізнэсе, палітыцы, дзяржаўным сектары, грамадскай дзейнасці, навуцы, культуры;
  • маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю;
  • адкрытыя для пошуку новых сэнсаў і рашэнняў.

ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ ПРЫМАЮЦЦА ДА 15 САКАВІКА 2018 г.

Падаць заяўку на ўдзел у семінары

Больш інфармацыі і кантакты арганізатараў можна знайсці на сайце семінара.

___________________________________________________________

Чытайце па тэме:

Культуротерапия социальных разрывов: опыт Аспен-семинаров

Тры прычыны, каб мысліць разам

Беларуская “Anti[gone]”: на мяжы

Падзеі: