“Чырвоны крыж” у Кнігарні Логвінаў

29 чэрвеня 2017

5 ліпеня ў Кнігарні Логвінаў адбудзецца прэзентацыя рамана “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенка.

Задаць пытанне пісьменніку, паціснуць руку выдаўцу, набыць і падпісаць кнігу можна будзе, пачынаючы з 19:00.

Саша Філіпенка — пісьменнік, журналіст, сцэнарыст і вядучы. Лаўрэат «Рускай прэміі» за раман «Былы сын».

«Чырвоны крыж» — чацвёрты раман Сашы Філіпенкі. Кніга пра мінулае, якое нельга забываць.

“Калі старэйшае пакаленьне рэдактараў чытала тэкст раману, то адны казалі, што ўсё гэта вельмі цікава, але мы пра ўсё гэта ўжо ведаем. Але я цьвёрда перакананы, што для майго пакаленьня гэтая кніга будзе калі не ўзрушэньнем, то вялікім адкрыцьцём”, — кажа Саша ў інтэрв’ю “Радыё свабода”. — “У кнізе ёсьць мэтафара помніка Сталіну: яму адбіваюць галаву, а яна вырастае наноў нашмат большая. «Яно» безумоўна расьце, уздымае галаву, і пра гэта важна казаць. Важна казаць пра тыя злачынствы, каб людзі зразумелі, што няма розьніцы паміж злом. Ня мае значэньня, у якой яно форме — чырвонай, карычневай, сіняй.. На «Лініі Сталіна» павінны расказваць ня толькі пра перамогу і геройства, але і пра тое, што гэта быў за рэжым і колькі людзей гінула ў лягерах”.

Лятучы універсітэт — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар