Да 500-годдзя Рэфармацыі і беларускага кнігадрукавання

13 ліпеня 2017

З 18 па 25 ліпеня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Дварэц Рэспублікі) будзе працаваць выстава, прысвечаная 500-годдзю Рэфармацыі і беларускага кнігадрукавання. Адкрыццё выставы адбудзецца 17-га ліпеня а 17й.

500 гадоў таму Францыск Скарына надрукаваў першыя беларускія кнігі і тым самым надаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню. Марцін Лютэр, у сваю чаргу, 500 гадоў таму размясціў свае 95 Тэзісаў на дзвярах Замкавай царквы ў нямецкім горадзе Вітэнберг. Яго 95 Тэзісаў – гэта разважанне пра сумленне, пра чалавека, пра ўнутраную свабоду асобы.

Выстава распавядае не толькі пра жыццёвы шлях Марціна Лютэра – тэолага, пісьменніка, заснавальніка лютэранскай (пратэстанцкай) царквы, чалавека, які пераклаў Біблію з лацінскай мовы на нямецкую, але і пра час, у які ён жыў, а таксама пра Рэфармацыю ў цэлым.

Выдадзены тыпаграфскім спосабам звод Тэзісаў быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА разам з 13 іншымі дакументамі Лютэра.

У адным шэрагу з Марцінам Лютэрам стаіць Францыск Скарына – адзін з найбуйнейшых гістарычных дзеячоў, усходнеславянскі першадрукар, філосаф-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, перакладчык са страраславянскай на беларускую мову кніг Бібліі і іх выдавец. Свае творы, прысвечаныя беларускаму асветніку, прадставіць Ала Губарэвіч, якая працуе у тэхніцы габелена.

Выстава арганізавана Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, грамадскім аб’яднаннем нямецкай культуры “Масты”, Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1

Часы працы: 11:00 – 19:00 (панядзелак – пятніца)

Тэлефон / факс: 327-26-12