Да завяршэння кампаніі падтрымкі ВЕДЫ ONLINE засталося 5 дзён

26 декабря 2017

У лістападзе гэтага года Лятучы ўніверсітэт абвясціў аб запуску краўдфандынгавай кампаніі і запрасіў усіх зацікаўленых далучыцца да стварэння чатырох відэа-курсаў ад выбітных беларускіх адмыслоўцаў і мысляроў. Прапановы па тэмах гэтых курсаў былі абраныя праз галасаванне сталых карыстальнікаў дыстанцыйнай платформы. 

Тэмы відэа-курсаў вельмі разнастайныя: Open data і гісторыя беларускай фатаграфіі, фенамен гульні ў культуры і сучасная палітыка. Але ж іх аб’ядноўваюць 3 агульныя прынцыпы – актуальнасць і якасць кантэнту, сучаснасць фармату, прафесійны ўзровень.

Літаральна за два першых тыдні краўдфандынгавы праект быў рэалізаваны на 80%. Гэта стала моцным натхненнем для каманды «Лятучага» і мы вырашылі, што калі мы з вашай дапамогай і падтрымкай набярэм 125%, то да гэтай жа кампаніі курсаў далучыцца яшчэ адзін – «Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду». Аўтарам гэтага курса з’яўляецца Ірына Дубянецкая, філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD), знакаміты бібліст.

Да завяршэння кампаніі засталося 5 дзён – альбо 1% ад патрэбнай сумы! У вас яшчэ ёсць шанец стаць са-фундатарам стварэння якасных сучасных формаў трансляцыі беларускага інтэлектуальнага даробку!

Каб падтрымаць праект, неабходна ПРАЙСЦІ ПА СПАСЫЛЦЫ, перайсці ў вокладку “Збор сродкаў”, абраць зацікавіўшую вас падзяку і націснуць на яе.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар