Дыскусія “Курапаты: праблемы на шляху мемарыялізацыі”

31 жніўня 2018

5 верасня у Press Club Belarus адбудзецца адкрытае абмеркаванне конкурсу праектаў па мемарыялізацыі Курапатаў.

Мастацкая суполка “Пагоня” Cаюзу мастакоў Беларусі і грамадзянская ініцыятыва “Эксперты ў абарону Курапатаў” запрашаюць далучыцца да абмеркавання ўсіх зацікаўленых.

Праблема мемарыялізацыі Курапатаў абмяркоўваецца не першы год, вакол гэтай тэмы накоплены ўжо вялікі стос прапановаў і меркаванняў, але яна застаецца надзвычай канфліктнай. Чарговае абвастрэнне канліфкту вакол Курапатаў адбылося ў прошлым годзе, і тады ж, у сакавіку 2017 г., быў абвешчаны афіцыйны конкурс на стварэнне памятнага знака (мемарыяла).

Улетку 2018 стала вядома, што журы на чале з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаілам Баразной вызначыла тры лепшыя варыянты, напрыканцы жніўня стаў вядомы пераможца конкурса.

Памятны знак, які збіраюцца ўсталяваць у Курапатах. Фота: sb.by

У абмеркаванні планаў па працы з культурай памяці беларуская грамадскасць удзелу не брала, конкурс празрыстым так і не стаў. Невядомымі застаюцца прынцыпы адбору і шорт-ліст лепшых праектаў.

Падчас дыскусіі арганізатары прапануюць абмеркаваць:

  • сітуацыю з афіцыйным конкурсам;
  • як ушаноўваюць месцы памяці ахвяраў камунізму ў іншых краінах;
  • гісторыю мемарыялізацыі Курапатаў: 1989-2018;
  • ахову Курапатаў і іншых месцаў памяці ахвяраў рэпрэсій ў Беларусі.

5 верасня

Пачатак: 12-00

Press Club Belarus (Веры Харужай, 3-601)

Увага! Неабходна рэгістрацыя

Зарэгістравацца для ўдзелу ў абмеркаванні можна ТУТ.

“Лятучы” рэкамендуе па тэме:

Курапаты як грамадская прастора і месца памяці

Пакаянне нацыі – шлях да будычыні альбо катэгарыяльная памылка?

Непрошедшее прошлое: новации в исторической политике

Падзеі:
Тэмы:
ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар