Дыскусія-прэзентацыя «Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі»

13 чэрвеня 2017

Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.

Дзесяць праектаў — дзесяць арганізацый — дзесяць гісторый поспеху. Адным з праектаў у межах гэтай праграмы, дарэчы, было выданне кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» разам з выставамі і дыскусіямі па гэтай тэме, што ладзіў Лятучы ўніверсітэт цягам апошняга году. Што менавіта было зроблена, якія выклікі сустрэлі арганізацыі і якім чынам іх пераадолелі? Якія неспадзяваныя дасягненні былі атрыманыя? Запрашаем зацікаўленую прафесіўную супольнасць паразважаць разам на канкрэтных прыкладах: ад аднаўлення гістарычнага цэнтра Магілёва да стварэння ўнікальных экскурсій і папулярызацыі спеўных традыцый.

У праграме сустрэчы таксама:

  • Прэзентацыя выніковага аналітычнага дакумента з рэкамендацыямі па працы ў сектары спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь i ў рэгiене Усходняга партнёрства;
  • Абмеркаванне новых актуальных магчымасцей для развіцця культурніцкіх ініцыятыў, прысвечаных спадчыне.

Гл. падрабязную праграму мерапрыемства

Эксперты, якія прымуць удзел:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі;
  • Таццяна Пашэвалава, дырэктар МГА «EuroBelarus» (Вільнюс, Літва);
  • Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, мастак, тэарэтык візуальнай ідэнтычнасці;
  • Улад Вялічка, каардынатар праграмы арганізацыйнага развіцця праекта CHOICE.

Дыскусія-прэзентацыя «Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі. Досвед грамадзянскай супольнасці» пройдзе 16 чэрвеня 2017 года ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, 2-гі паверх). Пачатак у 15.00. Уваход вольны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя, да 15 чэрвеня (уключна).

_______________________________________________________

CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity  for Civic Engagement — міжнародны праект, які ў 2015-2017 гпадах разгортваўся ў чатырох краінах рэгіёна Усходняга партнёрства: Украіне, Малдове, Беларусі і Арменіі. Яго мэта — падтрымка арганізацый, ініцыятыўных груп і экспертаў у пытаннях пераасэнсавання нацыянальнай культурнай спадчыны.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар