«Дзеяслову» – 15!

31 октября 2017

1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Мінск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Сябры “Дзеяслова”:

Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя.

“Дзеяслоўцы”:

Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка.

Вядоўца: Усевалад Сцебурака

У праграме:

— выступы найлепшых айчынных літаратараў;

— жывая музыка ў выкананні беларускіх гуртоў “Рэха” і “Bar Akaryna”, а таксама легендарнай  “Крамы” (Ігар Варашкевіч);

— прэзентацыя чарговага 90-га нумара “Дзеяслова”;

— віктарыны, конкурсы, забаўкі, цікавосткі, прызы ад арганізатараў.

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар