Гарадскія супольнасці і права на спадчыну: круглы стол

26 верасня 2018

10 кастрычніка ў Мінску адбудзецца круглы стол “Рэалізацыя права грамадскай супольнасці на ўдзел у прыняцці рашэнняў па развіцці тэрыторый з гістарычнай значнасцю”.

Культурная спадчына – гэта вынік сумяшчэння эканамічных, сацыяльных і культурных інтарэсаў грамадства ў прасторы і часе. Адна з важных уласцівасцяў спадчыны – наяўнасць патэнцыялу для развіцця горада і супольнасцяў. Здавалася б, праекты новага будаўніцтва ў гістарычных цэнтрах нашых гарадоў мусяць дадаваць ім каштоўнасці, а не змяньшаць яе. Але чаму ў рэальнасці менавіта спадчына становіцца галоўнай ахвярай развіцця? Як зрабіць, каб ідэальная схема працавала?

Прааналiзаваўшы кейсы, якiя узнiкалi апошнiм часам, можна з упэўненасцю сказаць, што iснуючыя iнструменты прыняцця рашэнняў не заўседы спрацоўваюць належным чынам. У першую чаргу гэта тычыцца кейсаў захавання аб’ектаў, вакол якiх няма згуртаванай супольнасцi са зразумелымi ўсiм бакам iнтарэсамi.

Адным з інструментаў прыняцця аптымальных рашэнняў, у тым лiку адносна такiх аб’ектаў, бачыцца ўдзел грамадскіх незалежных экспертаў, пакліканых бараніць інтарэсы як прафесійных ідэалаў, гэтак і мясцовых супольнасцяў. Аднак тут паўстае праблема суб’ектнасці грамадзянскай супольнасці. Хто ставіць задачу для незалежнай экспертызы? Якім чынам мусіць улічвацца думка экспертаў? Чаму так часта экспертыза выкарыстоўваецца для легітымізацыі пратэста ці кепскіх праектных рашэнняў? Які прававы інструментар ужо створаны, а які ўсё яшчэ неабходна выпрацоўваць?

Круглы стол пакліканы высветліць пазіцыі зацікаўленых бакоў і распрацаваць дарожную карту для паляпшэння сітуацыі.

Мадэратар: Сцяпан Стурэйка

10 кастрычніка

14.00 – 16.00

Беларускі саюз Архітэктараў (К.Маркса, 14)

Увага! Для ўдзелу ў мерапрыемстве патрабуецца рэгістрацыя! Зарэгістравацца можна ТУТ.

Арганізатары:

Беларуская асацыяцыя студэнтаў архiтэктараў (БАСА)

Добры горад / Good city

ICOMOS-Беларусь

Городские Тактики

Кантактная інфармацыя:
намеснік старшыні БАСА Арлюк Ганна (+375 29 283-34-90)
прадстаўнік урбанiстычнай iнiцыятывы “Добры горад” Сцяржнёва Ольга (+375 29 134-69-67)

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ — гэта некамерцыйная ініцыятыва, дзе любы жадаючы можа навучацца бясплатна.
Але гэтага ўсяго не было б без падтрымкі неабыякавых.
Напішыце каментар