“Гарады і змена клімату” – новы курс на дыстанцыйнай платформе

20 лістапада 2017

На дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіўся новы курс, створаны ў партнэрстве з грамадскім аб’яднаннем “Экапраэкт” і Таварыстам “Зялёная сетка”“Гарады і змена клімату: што і навошта трэба ведаць”. Ідэя гэтага курса перамагла у конкурсе прапановаў для дыстанцыйнай платформы, які быў зладжаны ў маі 2017 году.

Курс звяртаецца да пытанняў узаемаддзеяння дзвюх складаных сістэм: горада і клімату. “Менавіта гарады, як найбуйнейшыя крыніцы выкідаў парніковых газаў, наўпрост звязаныя са змяненнем клімату. Наступствы ж гэтых змен – трапічныя штармы, засуха, хвалі экстрэмальнай спякоты і іншыя катаклізмы – б’юць па саміх гарадах: выносяць тысячы жыццяў і прыводзяць да велізарных эканамічных страт. І цяпер нам, планеце гараджан, трэба вучыцца жыць у новых кліматычных умовах, а таксама старацца максімальна змякчыць гэтыя змены” – кажуць аўтары курсу Марыя Фалалеева і Настасся Бекіш.

У межах курса разглядаюцца міжнародная кліматычная палітыка, крыніцы выкідаў парніковых газаў на тэрыторыі гарадоў і спосабы вырашэння гэтай праблемы, рызыкі для эканомікі і насельніцтва ў сувязі са зменай клімату і кліматычныя стратэгіі гарадоў як спосаб адаптавацца да гэтых змяненняў.

Анонс курса

Аўтары курса:

Марыя Фалалеева – кандыдат геаграфічных навук. Экспэрт у галіне кліматычнай палітыкі, адаптацыі да зменаў клімату і развіцця гарадоў (EVRESCО, Ірландыя; МГА «Экапраект», Беларусь).

Анастасія Бекіш – экспэрт у галіне кліматычнай палітыкі, каардынатар кліматычных праграм («Зялёная Сетка»; Climate Action Network).

Зараз на дыстанцыйнай платформе рыхтуюцца да выдання яшчэ 4 курсы, якія таксама былі абраныя шляхам народнага галасавання:

Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы (Уладзімір Парфянок)

Гульня як фенамен культуры (Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская)

Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага (Андрэй Ягораў)

Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях (Аліна Радачынская).

Вы можаце далучыцца да іх стварэння праз кампанію на Талаке  і падтрымаць стварэнне курсаў, якія прапануюць універсітэцкую якасць і змест ведаў пра актуальныя пытанні і праблемы, пра нашу культуру, гісторыю і развіццё.

СЛУХАЙЦЕ, ЧЫТАЙЦЕ, АЦЭНЬВАЙЦЕ, АБМЯРКОЎВАЙЦЕ І ДЗЯЛІЦЕСЯ З ІНШЫМІ!

Падзеі:
Тэмы: